Аналітык амэрыканскага Інстытуту дасьледаваньня вайны Кацярына Сьцепаненка расказвае пра магчымую ролю ядзернай зброі ў Беларусі для расейскай стратэгіі ва Ўкраіне і пра тое, што можа зрабіць Крэмль, каб скарыстаць беларусаў для вайны.
Нягледзячы на міжнародныя санкцыі, сучаснае заходняе абсталяваньне абыходнымі шляхамі працягвае паступаць у Расею.
Раней стала вядома, што ў праект 13-га пакету санкцый Эўразьвязу трапілі шэсьць беларускіх грамадзян і тры абаронныя прадпрыемствы.
Расейскі вайсковец, які вёў свой блог, як мяркуецца, забіў сябе.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг у інтэрвію Радыё Свабода заявіў, што сьмерць расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага і першыя перамогі Расеі на полі бою за апошнія месяцы павінны дапамагчы засяродзіць увагу NATO і яго саюзьнікаў на тэрміновай неабходнасьці падтрымкі Ўкраіны.
Узброеныя сілы Ўкраіны ўдарылі па палігоне каля пасёлка Трудаўское ў акупаваным Расеяй Валнаваскім раёне Данецкай вобласьці падчас шыхтаваньня мотастралкоў з Забайкальля.
Генэрал Валерый Герасімаў ужо вядзе абмеркаваньне з падначаленымі наконт кірункаў працягу наступу.
Украіна вярнула 11 дзяцей, якіх вывезьлі ў Расею і акупаваныя РФ рэгіёны Ўкраіны, паведаміў кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак.
Свабодзе стала вядома пра выпадак, калі грамадзянін Беларусі паскардзіўся ў суд на жорсткае абыходжаньне падчас перасячэньня ўкраінскай мяжы і дыскрымінацыю паводле паходжаньня.
Прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэй Юсаў 19 лютага пацьвердзіў некалькі ранейшых паведамленьняў пра гібель у Гішпаніі расейскага лётчыка Максіма Кузьмінава, які летам 2023 году зьбег ва Ўкраіну на вайсковым верталёце Мі-8 і перадаў яго УСУ.
Па ўсёй ліні фронту задзень адбылося 80 баявых сутыкненьняў.
Беларускі Чырвоны Крыж (БЧК) зьвярнуўся ў Менскі гарвыканкам з просьбай «аказаць садзейнічаньне» ў пералічэньні грошай арганізацыі з боку мэдычных працаўнікоў, паведаміў 18 лютага на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Фонд мэдычнай салідарнасьці.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зноў заклікаў Кангрэс неадкладна прыняць законапраект аб выдатках, якія ўключаюць далейшую дапамогу Ўкраіне.
Рашэньне афіцыйна пракамэнтаваў галоўнакамандуючы ўкраінскага войска. Суадносіны сілаў апошнімі тыднямі рэзка павялічыліся на карысьць Расеі.
Як паведамляе ўрадавае агенцтва БЕЛТА, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі раскрыў падрабязнасьці «затрыманьня дывэрсантаў СБУ ў Беларусі».
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў пятніцу ў Бэрліне сустрэўся з канцлерам ФРН Олафам Шольцам. Кіраўнікі дзяржаў падпісалі двухбаковае пагадненьне аб супрацоўніцтве ў сфэры бясьпекі і доўгатэрміновай падтрымцы Ўкраіны.
Расея спрабуе захапіць Аўдзееўку з пачатку свайго ўварваньня ў 2022 годзе.
Паводле белгарадзкага губэрнатара, ракеты ці іхныя аскепкі трапілі ў пяць шматкватэрных дамоў, у краму і адно прамысловае прадпрыемства.
У той жа час Міністэрства абароны Ўкраіны пакуль так і не прызнала новую страту на Чарнаморскім флёце.
ЗША, ЭЗ і іншыя партнэры абмеркавалі новыя санкцыі супраць Расеі на сустрэчы ў Брусэлі, якая адбылася напярэдадні другой гадавіны пачатку вайны ва Ўкраіне.
Таксама судзяць і ейную знаёмую. Захаранцы пагражае да 15 гадоў турэмнага зьняволеньня.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб канфіскацыі маёмасьці ў асуджаных па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу РФ, у тым ліку «аб фэйках пра расейскую армію».
Украіна зь сярэдзіны мінулага году актыўна атакуе Чарнаморскі флёт Расеі ў Чорным моры.
Як стала вядома Свабодзе з крыніц у Брусэлі, у чарнавы варыянт 13-га санкцыйнага сьпісу супраць Расеі трапіла некалькі беларускіх прадпрыемстваў і іхных кіраўнікоў, а таксама грамадзкіх арганізацый, якія ўдзельнічалі ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей.
Пуцін спрабаваў зьвязацца з ЗША праз пасярэднікаў.
Госьць Ганны Соўсь — папулярны беларускі і ўкраінскі вядоўца, мэдыяаналітык Сяргей Дарафееў. Абмяркоўваем узьдзеяньне рознага кшталту прапаганды падчас вайны і брутальных рэпрэсій.
Каля паловы з 50 танкераў, якія трапілі пад санкцыі ЗША з кастрычніка 2023 году, спынілі транспартаваньне нафты з Расеі.
У ноч на 12 лютага Расея атакавала ракетамі і дронамі населеныя пункты 10 абласьцей Украіны.
У зборах на патрэбы расейскай арміі і акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны ў Беларусі ўдзельнічаюць ня толькі расейскія арганізацыі.
У Расеі памёр 71-гадовы грамадзянін Украіны Віктар Дземчанка, абвінавачаны ў шпіянажы, удзеле ў «тэрарыстычнай супольнасьці» і незаконным захоўваньні зброі. Пра гэта паведамляе расейскае праваабарончае таварыства «Мемориал».
Ва Ўкраіне празь некалькі дзён пасьля адстаўкі галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі Валерыя Залужнага і кіраўніка Генэральнага штабу Сяргея Шаптала зьмянілася вайсковае кіраўніцтва. Указы пра звальненьні і новыя прызначэньні падпісаў у нядзелю прэзыдэнт краіны Уладзімір Зяленскі.
«Пра сваё звальненьне з пасады камандуючага Абʼяднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны, якую займаў з 2020 года, я даведаўся са СМІ. Гэта былі цяжкія часы. Адзін з самых цяжкіх пэрыядаў у гісторыі Украіны», — напісаў у Тэлеграме Сяргей Наеў.
Украінскі ГУР заявіў, што расейскія вайскоўцы актыўна карыстаюцца тэхналёгіямі ад Ілана Маска.
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц падчас свайго 24-гадзіннага візыту ў Вашынгтон паабяцаў Украіне бесьперапынную падтрымку, а таксама выступіў з жорсткай крытыкай у адрас расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.
Боепрыпасы для сыстэм СПА Украіны могуць скончыцца ўжо ў сакавіку, калі іх запас ня будзе папоўнены. Гэта сьцьвярджае газэта The New York Times са спасылкай на крыніцы з ліку амэрыканскіх афіцыйных асоб.
Як паведаміла прэсавая служба Ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, па завяршэньні шостага сэзону курса тактыка-спэцыяльнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых спэцпадразьдзяленьняў унутраных войскаў «кожны ўдзельнік атрымаў шаўрон „Група Вагнэра. Штурмавік“».
У Харкаве з прычыны начной атакі бесьпілётнікаў загінулі сем чалавек, у тым ліку трое дзяцей, паведаміў 10 лютага кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.
Што зьменіцца ў адносінах Кіева з афіцыйным Менскам і з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, калі адбудзецца сустрэча Зяленскага зь Ціханоўскай і чаму, паводле Кізіма, «эпоха, зьвязаная з Лукашэнкам ва ўкраінска-беларускіх адносінах, у мінулым»?
8 лютага прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прызначыў новым галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі генэрал-палкоўніка Аляксандра Сырскага.
Падчас выступу на эканамічным форуме «Беларусь — Башкартастан» прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка назваў аб’ём таваразвароту з Расеяй за 2023 год — 53 млрд даляраў.
Абмен палоннымі ў фармаце «100 на 100» адбыўся 8 лютага ў Сумскай вобласьці Ўкраіны на мяжы з Расеяй.
У траўні 2023 году ў Бахмуце загінулі адразу пяць беларускіх добраахвотнікаў. «Нёман» быў адным зь нямногіх, хто выжыў у той апэрацыі.
Экспэрты арганізацыі мяркуюць, што гэта не канчатковыя высновы, а колькасьць загінулых можа быць істотна вышэйшай, бо ў некаторых магілах хавалі па некалькі целаў, а парэшткі іншых заставаліся пад заваламі зьнішчаных будынкаў.
Заплянаваны выраб бесьпілётнікаў Bayraktar TB2 ці TB3.
Польшча падняла ў паветра сваю авіяцыю на час расейскай ракетнай атакі на Ўкраіну 7 лютага.
На лаве падсудных тры чалавекі. Улады працягваюць рэпрэсаваць за праявы салідарнасьці з Украінай.
Найбольш ахвяраў — у Херсонскай і Харкаўскай абласьцях.
Аляксей Пацялешчанка нарадзіўся ў Адэсе, а ў 2014 годзе перайшоў на бок сэпаратысцкіх фармаваньняў Луганскай вобласьці.
Брытанская выведка заявіла, што цяпер у Беларусі застаецца менш за тысячу баевікоў ПВК «Вагнэр». Расея карыстаецца гэтым, каб прымусіць Украіну ўзмацніць кантроль над мяжой зь Беларусьсю.
Загрузіць яшчэ