Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомельскім абласным судзе пачынаецца суд над украінкай Натальляй Захаранкай, якую вінавацяць у шпіянажы


Натальля Захаранка, архіўнае фота
Натальля Захаранка, архіўнае фота

Таксама судзяць і ейную знаёмую. Захаранцы пагражае да 15 гадоў турэмнага зьняволеньня.

У Гомельскім абласным судзе пачнецца працэс над Натальляй Захаранкай, абвінавачанай у «шпіянажы», верагодна, на карысьць Украіны. Ёй пагражае да 15 гадоў турмы. За «неданясеньне» судзяць Ларысу Крупу, знаёмую Натальлі.

Справу прызначылі разглядаць судзьдзю Анатоля Сотнікава.

У ліпені мінулага году жыхарка Чарнігава Натальля Захаранка прапала па дарозе ў беларускі Мазыр, дзе жыве яе сястра. Да пачатку расейскай агрэсіі прадпрымальніца часта езьдзіла ў Гомель гандляваць на мясцовым рынку.

Хутчэй за ўсё, Натальлю ўтрымліваюць у гомельскім СІЗА № 3 — іншых ізалятараў у Гомлі няма. Ёй пагражае да 15 гадоў турмы. Ларысе Крупе — да 2 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG