Гэта самы высокі паказчык за гісторыю эканамічных адносін дзьвюх краін. Прэм’ер Раман Галоўчанка так патлумачыў прычыны росту:
«Цяперашнія падзеі вакол нашых дзяржаў падштурхнулі нас да ўмацаваньня двухбаковых сувязей. Гэтыя зьнешнія выклікі і пагрозы толькі абʼядналі нашы краіны, і мы ўмацавалі інтэграцыйныя працэсы. Узаемны таваразварот Беларусі і Расеі за 2023 год склаў каля 53 мільярдаў даляраў, перавысіўшы вынік папярэдняга году на 6 працэнтаў», — заявіў Галоўчанка.
Паводле Белстату Беларусі,
- у 2022 годзе аб’ём таваразвароту Беларусі з Расеяй склаў 50 мільярдаў даляраў,
- у 2021 годзе — 40,1 мільярда,
- у 2020 годзе, калі была пандэмія каранавірусу, — 28,5 мільярда.
- У 2019 годзе таваразварот Беларусі і Расеі складаў 35,5 млрд даляраў.
Эканаміст Яраслаў Раманчук у інтэрвію Свабодзе патлумачыў прычыны такога росту:
«Беларусь прывязаная да разбуральнай расейскай ваеннай машыны, да расейскага ВПК. Беларуская эканоміка знаходзіцца ў такім стане, што атрымлівае да 15% ВУП за кошт падтрымкі Расеі, зарабляе на вайне, і таму тыя прадпрыемствы, якія працуюць на вайну, яны „ў шакалядзе“, а астатнія выжываюць ва ўмовах таталітарнай беларускай вайскова-прамысловай сыстэмы».