Арганізацыя «Кібэрпартызаны» паведаміла, што яе спэцыялісты атрымалі і перадалі ўкраінскаму боку дадзеныя аднаго з крытычна важных прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу Расеі — ТАА «Спэцыяльны тэхналягічны цэнтар» (СТЦ).
«Кібэрпартызаны» сьцягнулі з базы вайсковага прадпрыемства:
- частку ўнутраных перапісак;
- зьвесткі супрацоўнікаў;
- разьмяшчэньні трэнавальных пляцовак і вайсковых частак;
- некаторыя тэхнічныя зьвесткі і дакумэнтацыю.
ТАА «СТЦ» выпускае БПЛА «Арлан», сродкі радыёэлектроннай барацьбы, выведкі і іншай вайсковай прадукцыі Расеі.
- «Кібэрпартызаны» — беларуская дэцэнтралізаваная група ананімных хакераў-актывістаў, якая зьявілася ў верасьні 2020 году.
- Яны атрымалі вядомасьць дзякуючы шэрагу пасьпяховых кібэратак на рэсурсы беларускіх дзяржаўных установаў і сілавых структураў, публікацыям кампрамату на прадстаўнікоў апошніх, а таксама разьмяшчэньнем у адкрытым доступе службовай і сакрэтнай інфармацыі.
- Група пачала дзейнасьць у адказ на дзяржаўныя рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў.
- Сваю дзейнасьць яны называюць барацьбой з Аляксандрам Лукашэнкам.
- «Кібэрпартызаны» актыўна дапамагаюць аб’яднаньню беларускіх сілавікоў ByРol у правядзеньні расьсьледаваньняў.
- Таксама «Кібэрпартызаны» дапамагаюць палку імя Кастуся Каліноўскага ва Ўкраіне правяраць новых добраахвотнікаў.