У Харкаве з прычыны начной атакі бесьпілётнікаў загінулі сем чалавек, у тым ліку трое дзяцей, паведаміў 10 лютага кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.
Раней мэр Харкава Ігар Церахаў распавёў, што расейскія дроны ўдарылі па мясцовай АЗС, што прывяло да разьліцьця паліва і пажару. Загарэліся 14 жылых дамоў, эвакуявалі 50 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Плошча пажару склала 3700 квадратных мэтраў.
У Адэскай вобласьці праз атакі бесьпілётнікаў, папярэдне, пацярпелі 4 чалавекі.
Паводле зьвестак Паветраных сіл УСУ, у ноч на 9 лютага Расея выпусьціла па Ўкраіне 31 бесьпілётнік. Зь іх 23 удалося зьбіць у межах Адэскай і Харкаўскай абласьцей.
Мінабароны Расеі ў сваю чаргу заявіла, што ў ноч на 10 лютага былі зьбітыя тры бесьпілётнікі над Бранскай вобласьцю іадзін «безэкіпажны катэр» у Чорным моры. У атаках Мінабароны Расеі абвінаваціла ўкраінскае войска. Украіна гэтыя заявы традыцыйна не камэнтуе.