Газэта The New York Times са спасылкай на неназванага прадстаўніка адміністрацыі ЗША сьцьвярджае, што ў адным з сакрэтных пунктаў пляну перамогі, які прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прадставіў лідэрам краін Захаду, значылася просьба разьмясьціць ва Ўкраіне крылатыя ракеты Tomahawk.