Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін уключыў данбаскага сэпаратыста у склад Рады бясьпекі РФ


Арцём Жога і Ўладзімір Пуцін
Арцём Жога і Ўладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін уключыў данбаскага сэпаратыста Арцёма Жогу ў склад Рады бясьпекі Расеі.

Тры тыдні таму Жога быў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком прэзыдэнта ва Ўральскай фэдэральнай акрузе.

Гэтае прызначэньне стала самым высокім для былых удзельнікаў расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Жога ваяваў у Данбасе на баку прарасейскіх сэпаратыстаў з 2014 году. Ён уваходзіў у выведны батальён «Спарта», створаны палявым камандзірам Арсеніем Паўлавым, вядомым пад пазыўным «Матарола», і нейкі час узначальваў ягоны штаб, а потым і сам батальён. Кіеў і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, такія як Amnesty International, абвінавачваюць «Спарту» ў катаваньнях і забойствах ваеннапалонных.

Пасьля анэксіі часткі Данбасу Расеяй Жога ўзначальваў расейскі рэгіянальны парлямэнт у Данецкай вобласьці Ўкраіны. У сьнежні 2023 году ён публічна прасіў Пуціна балятавацца на пяты прэзыдэнцкі тэрмін, а пазьней стаў адным з сустаршыняў яго выбарчага штабу. Жога ўваходзіць у санкцыйныя сьпісы ЗША, Эўразьвязу, Японіі і Ўкраіны.

Да Ўралу Жога ня мае дачыненьня. У Екацярынбургу Жога ўвайшоў у апякунскую раду «Ельцын-Цэнтру». У пятніцу ён анансаваў правядзеньне ў лістападзе ўральскага форуму «ўдзельнікаў падтрымкі СВА» пад назвай «Патрыёты Ўралу».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG