Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Індыі другі раз асабіста заклікаў Пуціна спыніць вайну ва Ўкраіне


Нарэндры Модзі і Ўладзімір Пуцін на сустрэчы ў Казані 22 кастрычніка
Нарэндры Модзі і Ўладзімір Пуцін на сустрэчы ў Казані 22 кастрычніка

У дзень мінулай сустрэчы Нарэндры Модзі з Уладзімірам Пуціным Расея абстраляла дзіцячую лякарню ў Кіеве.

Прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі заявіў пра неабходнасьць мірных перамоваў для завяршэньня вайны Расеі ва Ўкраіне.

«Наконт канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай, які працягваецца, мы рэгулярна знаходзімся ў кантакце. Як я казаў раней, мы мяркуем, што праблемы павінны вырашацца мірнымі спосабамі. Мы цалкам падтрымліваем хутчэйшае дасягненьне міру і стабільнасьці. Ва ўсіх нашых намаганьнях мы надаём прыярытэтнае значэньне чалавечнасьці, і мы гатовыя да любога садзейнічаньня і ў будучым», — працытавала агенцтва AFP Нарэндру Модзі зь ягонай сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным ў Казані.

У гэтым горадзе 22 кастрычніка пачынаецца сустрэча лідэраў краін BRICS — нефармальнага аб’яднаньня розных краін сьвету.

Сёлета ў ліпені на сустрэчы з Уладзмірам Пуціным у Маскве прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі ўпершыню заклікаў яго да мірных перамоваў з Украінай.

Прэзыдэнт Украіны Зяленскі скрытыкаваў тады візыт Модзі ў Маскву. Ён заявіў, што «гэта вялікае расчараваньне і спусташальны ўдар па мірных намаганьнях — бачыць, як лідэр найбуйнейшай дэмакратыі сьвету абдымаецца ў Маскве з самым крывавым злачынцам у сьвеце ў такі дзень» (меўся на ўвазе ракетны ўдар 8 ліпеня па дзіцячым шпіталі ў Кіеве).

Пасьля Масквы Модзі ўпершыню наведаў Украіну і правёў сустрэчу з прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім, на якой заявіў, што Індыя «ніколі не была нэўтральнай» на тле расейскай вайны ва Ўкраіне.

У той жа час Індыя не падпісала дэклярацыю па выніках саміту міру ў Швайцарыі, арганізаванага Ўкраінай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG