Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко: у Кіеве дрон патрапіў у жылы дом, гараць верхнія паверхі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расея ўвечары 25 кастрычніка атакавала Кіеў «Шахедамі», адзін з дронаў трапіў у шматпавярховы дом, паведаміў мер сталіцы Ўкраіны Віталь Клічко.

Паводле яго слоў, выбух прагучаў у Салам’янскім раёне гораду.

Потым мер удакладніў, што ў доме ў Салам’янскім раёне, у які трапіў дрон, пашкоджаныя кватэры на 17-м, 18-м і 19-м паверхах. Вядома, што на месцы трапленьня працуюць ратавальнікі.

Увечары 25 кастрычніка ў Кіеве і вобласьці, а таксама ў шэрагу іншых рэгіёнаў была абвешчаная паветраная трывога праз запуск расейскіх ударных беспілётнікаў.

Расейскія войскі рэгулярна розных відамі ўзбраеньня — ударнымі дронамі, ракетамі, кіраванымі бомбамі — атакуюць ўкраінскія рэгіёны.

Кіраўніцтва Расеі адмаўляе, што расейская армія падчас поўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры гарадоў і вёсак Украіны, забіваючы цывільнае насельніцтва і руйнуючы шпіталі, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэргетыкі і водазабесьпячэньня.

Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары, як ваенныя злачынствы Расеі і адзначаюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG