Дэталі сустрэчы генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным паведамілі ў ААН.
У заяве ААН па выніках сустрэчы 24 кастрычніка на саміце BRICS у Казані гаворыцца, што Гутэрыш паўтарыў сваю пазыцыю адносна расейскага ўварваньня ва Ўкраіну падчас іх асабістай сустрэчы, першай з красавіка 2022 году. Ён заявіў Пуціну, што расейскае ўварваньне ва Ўкраіну парушае Статут ААН і міжнароднае права.
У сваёй прамове на саміце перад сустрэчы Пуціным генэральны сактарар ААН заклікаў дэлегатаў саміту да «справядлівага міру» ва Ўкраіне.
«Нам патрэбен мір ва Ўкраіне. Справядлівы мір у адпаведнасьці са Статутам ААН, міжнародным правам і рэзалюцыяй Генасамблеі ААН», — сказаў ён.
У трохдзённым саміце ў Казані ўзялі ўдзел прадстаўнікі іншых краін BRICS — Бразыліі, Індыі, Кітая і ПАР, а таксама кіраўнікі або прадстаўнікі 36 краін, у тым ліку Ірана і Турэччыны.
22 кастрычніка ў Казань таксама прыбыў генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш, які не прыехаў на саміт міру, арганізаваны Ўкраінай і Швайцарыяй у чэрвені 2024 году. МЗС Украіны з гэтай нагоды крытыкаваў Гутэрыша.
На саміце быў таксама Аляксандар Лукашэнка.
Форум