Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна пакуль афіцыйна не пацьвярджала паведамленьні СМІ, якія зьявіліся напярэдадні са спасылкай на крыніцы аб тым, што яна зьняла або істотна аслабіла абмежаваньні для Ўкраіны на ўдары па расейскай тэрыторыі амэрыканскай дальнабойнай зброяй.
Гэтай восеньню ва Ўкраіне было мала нагод для пазытыву. Расея захоплівае тэрыторыі ва ўсходняй частцы Ўкраіны з найбольшай хуткасьцю за апошнія 2,5 года, а яе саюзьнік, Паўночная Карэя, накіроўвае на фронт тысячы сваіх салдат.
У Парыжы зноў падкрэсьлілі шкоду, якую нанесла Расея ўкраінскай дзяржаве.
Выратавальнікі працягваюць ліквідацыю наступстваў.
Паводле The New York Times, Associated Press і Reuters, прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
«Яўным тэрарыстычным актам» назвала лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская інтэнсіўны ўдар Расеі па Ўкраіне 17 лістапада.
17 лістапада ў Бэрліне прайшоў антываенны марш, арганізаваны расейскімі апазіцыянэрамі Ільлём Яшыным, Юліяй Навальнай і Ўладзімірам Кара-Мурзом. Яны патрабуюць вывесьці расейскія войскі з Украіны, судзіць Уладзіміра Пуціна як вайсковага злачынцу і вызваліць усіх палітвязьняў у Расеі.
Расейскае войска ў ноч на нядзелю атакавала Ўкраіну крылатымі ракетамі «Калібр» з акваторыі Чорнага мора. Паветраныя сілы Ўкраіны аб’яўлялі трывогу ва ўсіх вобласьцях краіны на ўсход ад Дняпра. Былі зафіксаваны таксама пускі гіпергукавых ракет «Кінжал».
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію ўкраінскаму грамадзкаму вяшчальніку «Суспільнe» заявіў, што пры будучай адміністрацыі ЗША на чале з абраным прэзыдэнтам Дональдам Трампам «вайна скончыцца хутчэй».
Расейскія вайсковыя сілы на Касьпійскім моры і вакол яго, імаверна, абстрэльваюць Украіну.
Расейскія войскі позна ўвечары 14 лістапада нанесьлі дронавы ўдар па Адэсе і Адэскім раёне.
Беларусы, якія ваююць ці жывуць ва Ўкраіне, працягваюць сутыкацца з шэрагам праблемаў. Прадстаўнікі беларускай апазыцыі прызнаюць, што ня могуць дамовіцца з афіцыйным Кіевам і вырашыць праблемы суайчыньнікаў.
Сярэдні ўзрост загінулых — 20 гадоў, малодшым было па 18 гадоў.
Ураджэнец Магілёва меў украінскае грамадзянства і жыў у Крыме. Там ён застаўся і пасьля анэксіі паўвострава Расеяй. Ён разрываў кантракт з расейскай арміяй за нявыплату грошай, але потым зноў вяртаўся на службу і ваяваў супраць Украіны, паверыўшы прапагандзе.
Згодна з афіцыйным паведамленьнем Паветраных войскаў Украіны, 47 дронаў зьнішчылі ў выніку радыёэлектроннай барацьбы, і яшчэ два выйшлі з паветранай прасторы Ўкраіны ў кірунку Беларусі і Расеі.
Атрад беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне «Тэрор» 12 лістапада заявіў пра спыненьне свайго існаваньня. Паведамленьне зьявілася ў тэлеграм-канале падразьдзяленьня.
У ноч на 12 лістапада два расейскія бесьпілётнікі пакінулі паветраную прастору Ўкраіны ў напрамку Беларусі, паведаміла камандаваньне Паветраных сіл УСУ.
З-пад завалаў жылога пяціпавярховага дома ў Крывым Рогу, у які 11 лістапада ўдарыла расейская балістычная ракета, дасталі целы жанчыны і яе траіх дзяцей, паведамляюць мясцовыя ўлады.
Кіраўнік абласной адміністрацыі Данецкай вобласьці Ўкраіны Вадзім Філашкін заявіў пра пашкоджаньне дамбы Курахаўскага вадасховішча на рацэ Воўча і абвінаваціў у гэтым расейскіх вайскоўцаў.
У ноч на 11 лістапада паветраную трывогу абвяшчалі па ўсёй тэрыторыі Ўкраіны з прычыны ўзьлятаньня з вайсковых аэрадромаў расейскіх зьнішчальнікаў.
У большасьці гарадоў увялі аварыйныя адключэньні электраэнэргіі.
Расея працягвае вайну супраць Украіны, наносіць ракетныя ўдары па вайсковых і цывільных цэлях. Каб нанесьці шкоду атакавальным магутнасьцям агрэсара, украінскія войскі адказваюць ударамі па стратэгічных аб’ектах Расеі.
Краіны-сябры Эўрапейскага зьвязу дагэтуль не дасягнулі кансэнсусу адносна пераносу на тэрыторыю Ўкраіны навучаньня ўкраінскіх вайскоўцаў у рамках Дапаможнай вайсковай місіі Эўразьвязу (EUMAM Ukraine).
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп можа прапанаваць, каб эўрапейскія і брытанскія войскі забяспечылі буфэрную зону працягласцю больш за тысячу кілямэтраў паміж расейскім і ўкраінскім войскамі ў рамках пляна замарожваньня ваенных дзеянняў паміж дзьвюма краінамі.
На тэрыторыі Беларусі пры ўдзеле прадстаўнікоў Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжу (МКЧК) прайшла сустрэча ўпаўнаважаных у правах чалавека Ўкраіны і Расеі Дзьмітрыя Лубінца і Таццяны Маскальковай, на якой бакі абмеркавалі пытаньні гуманітарнага характару.
Расейская армія працягвае атакаваць украінскія рэгіёны, выкарыстоўваючы розныя віды ўзбраеньня.
Расейскія вайскоўцы 7 лістапада нанесьлі авіяўдар па Запарожжы. Бомбы трапілі па жылых дамах і бальніцы, паведаміў кіраўнік рэгіянальнай ваеннай адміністрацыі.
У Джанкоі грамадзяніна Беларусі і Ўкраіны Вячаслава Піскунова асудзілі на 14 гадоў калёніі паводле абвінавачваньня ў няўдалай спробе падарваць расейскага вайскоўца ў ягоным аўтамабілі.
5 лістапада на тэрыторыі Курскай вобласьці працягваліся абмежаваныя баі, але ні ўкраінскія, ні расейскія сілы не заяўлялі і не пацьвярджалі правядзеньня наступу.
Паводле апошніх зьвестак, у выніку ўдару расейскай арміі па Запарожжы загінулі 6 чалавек, параненыя яшчэ 23 чалавекі.
У выніку расейскага абстрэлу вайсковага аэрадрому ў Івана-Франкоўску ў 2022 годзе загарэўся склад з палівам, загінуў адзін чалавек, атрымалі раненьні тры вайскоўцы і дзьве цывільныя супрацоўніцы аэрадрому.
У ходзе восьмага з пачатку вайны візыту ў Кіеў кіраўніца МЗС Нямеччыны заявіла пра непахісную падтрымку Ўкраіны. Паводле Анналены Бэрбак, ёй было важна сказаць пра гэта напярэдадні выбараў прэзыдэнта ЗША.
Прэзыдэнт Славаччыны Пэтэр Пэлегрыні з моманту ўступленьня на пасаду ў чэрвені адхіліў звароты ўсіх чатырох грамадзянаў, якія плянавалі далучыцца да Ўзброеных сілаў Украіны (УСУ).
У распараджэньне праекту «Система» трапілі першыя прапановы Расеі па мірнай дамове з Украінай, складзеныя неўзабаве пасьля поўнамаштабнага ўварваньня ў 2022 годзе і перададзеныя на перамовах у Беларусі.
Расея з пачатку 2024 года дала грамадзянства 3344 замежнікам на падставе ўказу кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна, які дазволіў выдаваць пашпарты ўдзельнікам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну і іх сямейнікам.
У будынку выбіла ўсе вокны. Пашкоджаны і інтэрнат для студэнтаў і выкладчыкаў.
Паводле Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Украіны, у апошні тыдзень кастрычніка Расея перакінула з Прыморскага краю РФ у раёны паблізу Украіны звыш 7 тысяч салдат войска КНДР.
У Кіеўскай вобласьці Ўкраіны ў выніку атакі расейскіх ударных дронаў, якая доўжылася больш за 8 гадзін, пашкоджаныя лініі электраперадач, піша ўкраінская служба Радыё Свабода са спасылкай на старшыню Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі (АВА) Руслана Краўчанку.
ЗША памыляюцца, чакаючы, што Расея не пяройдзе рысу ў пляне выкарыстаньня ядзернай зброі, калі гаворка пойдзе аб пагрозе яе існаваньня, заявіў Мядзьведзеў у інтэрвію RT.
Як паведамляе прэсавая служба Пэнтагону, новы пакет вайсковай дапамогі Ўкраіне на 425 мільёнаў даляраў прадстаўляецца па прэзыдэнцкім рашэньні ў рамках PDA (Presidential Drawdown Authority).
Паўночная Карэя будзе аказваць падтрымку Расеі «да пераможнага дня». Пра гэта заявіла міністар замежных спраў КНДР Цой Сон Хі на сустрэчы са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым у Маскве.
Ва Ўкраіне больш за 1700 дзяцей лічацца зьніклымі бязь вестак праз вайну, паведаміў 31 кастрычніка намесьнік кіраўніка МУС Украіны.
За гадзіну да поўначы Расея нанесьла авіяўдар па Харкаве.
Менш за тыдзень засталося да прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША.
Расейскія войскі зноў атакавалі Кіеў — гэта 19-я атака толькі за кастрычнік 2024 году. У рэгіёнах Расеі заявілі аб зьнішчэньні ўкраінскіх дронаў.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падоўжыла дзеяньне ў краіне ваеннага становішча і ўсеагульнай мабілізацыі яшчэ на 90 дзён — да 7 лютага 2025 году.
Газэта The New York Times са спасылкай на неназванага прадстаўніка адміністрацыі ЗША сьцьвярджае, што ў адным з сакрэтных пунктаў пляну перамогі, які прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прадставіў лідэрам краін Захаду, значылася просьба разьмясьціць ва Ўкраіне крылатыя ракеты Tomahawk.
Лідэры дзьвюх краін абмеркавалі разьвіцьцё кантактаў на фоне паведамленьняў аб адпраўцы паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Расею.
На ўсіх кірунках фронту за апошнія содні адбылося 149 баявых сутыкненьняў. Найбольш складаная сытуацыя — на курахаўскім кірунку ў Данецкай вобласьці.
Загрузіць яшчэ