Эўрапейская рада ў пятніцу прыняла рашэньне прыпыніць вяшчаньне і распаўсюджваньне на тэрыторыі Эўразьвязу некалькіх расейскіх СМІ. Гэта РІА «Новости», «Российская газета», «Известия» і мэдыяпраект «Голос Европы» (Voice of Europe), зарэгістраваны ў Чэхіі.