Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Грузіі наклала вэта на закон аб «замежных агентах»


Саломэ Зурабішвілі
Саломэ Зурабішвілі

Саломэ Зурабішвілі заявіла на брыфінгу, што наклала вэта на прыняты парлямэнтам закон аб «замежных агентах».

«Сёньня я наклала вэта на «расейскі закон», які супярэчыць нашай канстытуцыі, эўрапейскім стандартам і, такім чынам, зьяўляецца перашкодай на нашым эўрапейскім шляху. Гэтае вэта цалкам законнае і сёньня будзе перададзенае ў парлямэнт. Гэты закон зьменам не падлягае, ніякаму паляпшэньню, і таму гэта вельмі простае вэта. Гэты закон неабходна адмяніць», – сказала прэзыдэнтка.

Закон, які афіцыйна называецца «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву» парлямэнт рэспублікі прыняў Грузіі 14 траўня. Разгляд дакумэнта суправаджаўся масавымі акцыямі пратэсту, якія жорстка разганялі сілавікі.

Улады краіны сьцьвярджалі, што гэты закон мае «служыць толькі празрыстасьці вонкавага фінансаваньня няўрадавых арганізацый». Прэм’ер-міністар краіны Іраклій Кабахідзэ на пасяджэньні ўраду абвінаваціў НДА ва «ўтойваньні крыніцаў фінансаваньня і мэтаў сваёй дзейнасьці». А выканаўчы сакратар урадавай партыі «Грузінская мара» папярэдзіў, што калі за гэты закон Захад увядзе санкцыі супраць грузінскіх уладаў, то «гэта будзе вялізнай несправядлівасьцю, бо аналягічныя законы дзейнічаюць у ЗША і многіх заходніх краінах».

Апазыцыя і няўрадавыя арганізацыі асьцерагаюцца страты Грузіяй статусу кандыдата ў сябры Эўразьвязу, які краіна атрымала ў канцы 2023 году. Мдынарадзэ і іншыя лідэры «Грузінскай мары» адмаўляюць гэта. Яны заяўляюць, што ў ЭЗ не існуе юрыдычнай працэдуры пазбаўленьня краіны статуту кандыдата.

Разам з тым, у кіроўнай партыі дастаткова дэпутатаў у парлямэнце, каб адхіліць вэта.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG