Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарвалася правядзеньне песеннага фэстывалю, задуманага Тураўскай япархіяй БПЦ


Помнік Кірылу Тураўскаму ў Тураве
Помнік Кірылу Тураўскаму ў Тураве

Праваслаўны фэстываль духоўнай, народнай і ваенна-патрыятычнай песьні «Палескі Вялікдзень» праводзіўся ўжо чатыры разы. У папярэднія гады колькасьць калектываў-удзельнікаў даходзіла да паўтара дзясятка.

Сёлета фэстываль меўся адбыцца 17 траўня ў Жыткавічах. Але​, як заўважыла «Хрысьціянская візія», незадоўга да яго правядзеньня Тураўская япархія абвясьціла аб адмене «з прычыны малой колькасьці заявак».

Праваслаўны фэстываль «Палескі Вялікдзень» сёлета павінен быў стаць ужо пятым па ліку. Летась, калі чацьвёрты фэстываль праходзіў у Лельчыцах, у ім удзельнічала 16 харавых калектываў зь Лельчыц, Мазыра, Петрыкава, Нароўлі і іншых гарадоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG