Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хопіць пагражаць Тайваню». Новы тайваньскі прэзыдэнт Уільям Лай зьвярнуўся да Кітаю падчас інаўгурацыі


Былая прэзыдэнтка Тайваня Цай Інгвэн і новы прэзыдэнт Уільям Лай падчас уступленьня на пасаду новага кіраўніка дзяржавы, Тайбэй, 20 траўня 2024
Былая прэзыдэнтка Тайваня Цай Інгвэн і новы прэзыдэнт Уільям Лай падчас уступленьня на пасаду новага кіраўніка дзяржавы, Тайбэй, 20 траўня 2024

Сёньня быў прыведзены да прысягі новы прэзыдэнт Тайваня Ўільям Лай. Ён заклікаў Кітай спыніць пагражаць востраву, прыняць існаваньне дэмакратыі і замяніць канфрантацыю дыялёгам.

Пра гэта паведамляе BBC.

Лай таксама сказаў, што Тайвань ніколі не адступіць перад запалохваньнем з боку Кітая, які доўгі час заяўляў, што востраў належыць яму.

«Імкненьню Тайваня да незалежнасьці наканавана праваліцца», — заявіў сёньня прэсавы сакратар МЗС КНР Ван Вэньбінь.

Пэкін нэгатыўна ставіцца да Ўільяма Лая і кіраванай ім Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі, якую ў Кітаі лічаць прыхільнікамі незалежнасьці. Гэта стала прычынай узмацненьня кітайскіх вайсковых правакацыяў у паветранай і марской прасторы Тайваню пасьля перамогі Лая на прэзыдэнцкіх выбарах у студзені сёлета.

Сёньня ў сваёй прамове Лай назваў гэтыя дзеяньні «найбольшым стратэгічным выклікам сусьветнаму міру і стабільнасьці». У маладосьці ён адкрыта заклікаў да незалежнасьці Тайваня, што выклікала гнеў Пэкіна.

Сёньня, у дзень, калі Лай быў прыведзены да прысягі, Міністэрства гандлю Кітая абвясьціла аб увядзеньні санкцый супраць некалькіх амэрыканскіх кампаній, якія «ўцягнутыя ў продаж зброі Тайваню».

У сваёй сёньняшняй прамове Лай выказаўся прымірэнча, ён паўтарыў, што ня зробіць нічога, каб зьмяніць статус-кво — неадназначны дыпляматычны статус, які не прызнае Тайвань як краіну, нягледзячы на яго канстытуцыю і сувэрэнны ўрад.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG