Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Славаччыны: нападнік на прэмʼера Фіцу дзейнічаў адзін


Момант нападу на Робэрта Фіцу. Гандлава, 15 траўня 2024
Момант нападу на Робэрта Фіцу. Гандлава, 15 траўня 2024

Робэрт Фіца знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане пасьля спробы замаху.

У замаху на прэмʼер-міністра Славаччыны Робэрта Фіцу абвінавачваецца «воўк-адзіночка», не зьвязаны з палітычнымі групамі, паведаміў міністар унутраных спраў Матуш Шутай-Эштак, яго цытуе «Голас Амэрыкі».

Робэрт Фіца атрымаў раненьне пры замаху на яго жыцьцё пасьля паседжаньня Кабінэту міністраў у горадзе Гандлава.

Фіца знаходзіцца ў цяжкім стане, але, як чакаецца, выжыве, паведаміў прадстаўнік шпіталя.

Мясцовы тэлеканал ТА3 паведаміў, што паліцыя затрымала падазраванага ў сераду. На наступны дзень яму было выстаўлена абвінавачаньне ў замаху на забойства. Падрабязнасьці аб падазраваным не прыводзяцца.

Фіца быў прызначаны кіраўніком ураду ў кастрычніку, пасьля перамогі яго папулісцкай партыі «Курс – Славацкая сацыял-дэмакратыя» на парлямэнцкіх выбарах. Партыя прытрымліваецца эўраскептычнай і нацыяналістычнай арыентацыі і перад выбарамі выступала за абмежаваньне вайсковай дапамогі Ўкраіне і за рэзкае ўзмацненьне міграцыйнага кантролю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG