Прэзыдэнты ЗША і Францыі Джо Байдэн і Эманюэль Макрон падтрымалі выкарыстаньне прыбытку ад замарожаных расейскіх актываў для дапамогі Ўкраіне.
Разам з выбарамі дэпутатаў у Эўрапарлямэнт у Ірляндыі праходзяць мясцовыя выбары, на якіх прамежкавыя вынікі зьдзіўляюць.
Сэул рыхтуе супраць Пхэньяну адплату за паветраныя шары са сьмецьцем.
95-гадовая немка Урзуля Гафэрбэк настойвае, што Аўшвіц быў «працоўным лягерам», а ня лягерам для масавага зьнішчэньня людзей. Яна адмаўляе факт масавага забойства нацыянал-сацыялістамі габрэяў у Эўропе падчас Другой сусьветнай вайны.
Выданне Rzeczpospolita нагадвае, што толькі аднойчы мігрант быў паранены на мяжы ў выніку прымяненьня зброі.
Армія абароны Ізраілю вызваліла з палону чатырох закладнікаў, якіх баевікі ХАМАС узялі ў палон 7 кастрычніка 2023 году падчас нападу на музычны фэстываль Nova.
Камісія па расьсьледаваньні візавага скандалу спрабуе ўстанавіць, ці маглі замежнікі, якія маюць дачыненьне да сэрыі дывэрсіяў у Польшчы, трапіць у краіну па візавай праграме Poland Business Harbour.
З пачатку 2024 году аб’ём кантрабанды цыгарэт, перахопленых літоўскімі памежнікамі, зьменшылася амаль у два разы, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Захад спрабуе адгарадзіцца ад непрадказальнай дыктатуры Лукашэнкі. Як хутка беларусы могуць апынуцца за новай «жалезнай заслонай»?
7 чэрвеня пасьля выпуску «Панарамы» на тэлеканале... паказалі прапагандысцкі фільм «...», у якім глудачы ўбачылі інтэрвію з палітзьняволенай Дар’яй Лосік, жонкай асуджанага на 15 гадоў зьняволенага журналіста Радыё Свабода Ігара Лосіка.
7 чэрвеня на сайце Кангрэсу ЗША апублікаваны тэкст законапраекту «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі».
Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» зьвярнуў увагу, што гэта першы рэйс гэтай авіякампаніі з 2021 году.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, выступаючы сёньня на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, заявіў, што няма неабходнасьці выкарыстоўваць ядзерную зброю для перамогі РФ ва Ўкраіне.
7 чэрвеня а 21-й гадзіне на нью-ёркскім фэстывалі Tribeca ў кінатэатры Village East by Angelika пройдзе прэм’ера карціны «Пад шэрым небам», створанай беларуска-польскай рэжысэркай Марай Тамковіч, паведамляе reform. news.
Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якую два тыдні таму зьмясьцілі ў СІЗА замест вызваленьня з калёніі, цяпер «у вельмі цяжкім псыхалягічным стане».
Прэзыдэнты ЗША і Ўкраіны Джо Байдэн і Ўладзімір Зяленскі сустрэліся ў Парыжы на сьвяткаваньні 80-годзьдзя пачатку высадкі войскаў ЗША і Вялікай Брытаніі ў Нармандыі падчас Другой сусьветнай вайны.
ЗША ўвялі першыя санкцыі супраць Грузіі ў сувязі з прыняцьцём закону «Аб празрыстасьці зьнешняга ўплыву» (яго называюць таксама «законам аб замежных агентах» і «расейскім законам»).
Мэдалём «За заслугі перад дэмакратыяй» узнагародзілі кіраўніцу Аб'яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлану Ціханоўскую, вынікае з паведамленьня амэрыканскага Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі (NED), які заснаваў гэтую ўзнагароду.
Дэпутат францускага парлямэнту Фрэдэрык Пэці, кіраўнік парлямэнцкай групы дасьледаваньняў Беларусі, зьвярнуўся ў Францускую акадэмію з ініцыятывай памяняць назву Беларусі ў францускай мове.
Гэтая гісторыя прыцягнула ўвагу вялікай колькасьці заходніх сродкаў масавай інфармацыі.
Цяпер NATO ня бачыць няўхільнай «непазьбежнай пагрозы» з боку Расеі, сказаў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг падчас прэс-канфэрэнцыі ў Хэльсынкі з прэзыдэнтам Фінляндыі Аляксандрам Стубам.
Польскага жаўнера нажом паранілі іншаземцы, якія спрабавалі незаконна перайсьці мяжу з боку Беларусі, ад чаго ён памёр у шпіталі.
У Люксэмбургу праходзіць форум пра ролю нацыянальных парлямэнтаў эўрапейскіх краін у вырашэньні праблем беларускай эміграцыі.
Сярод чатырох суднаў і атамная субмарына «Казань»
Польскага жаўнера нажом паранілі іншаземцы, якія спрабавалі незаконна перайсьці мяжу з боку Беларусі.
Групоўка левых сілаў ваюе з урадавымі войскамі ўжо 8 гадоў. Яна — адасобленая частка руху, які супрацьстаіць ураду яшчэ з 1970-х гадоў.
Калі вам нешта не падабаецца ў дзейнасьці чыноўнікаў і вы незадаволеныя тым, як ідуць справы ў дзяржаве, эканоміцы, палітыцы, адукацыі, чым заўгодна, у вас ёсьць магчымасьць усё зьмяніць. Так лічаць улады. Яны сьцьвярджаюць, што прыдумалі для вас спосаб данесьці да іх свае прэтэнзіі.
Першай краінай, дзе адчыніліся выбарчыя ўчасткі, сталі Нідэрлянды.
Алесь Пашкевіч, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі, тлумачыць, як расейскія гістарычныя канцэпцыі працуюць на апраўданьне агрэсіі, аналізуе, калі разышліся расейскі і заходнія погляды на Другую сусьветную вайну і разважае, навошта менскаму рэжыму «генацыд беларускага народу».
Сьледчы камітэт распачаў спэцыяльнае вядзеньне (завочнае сьледзтва) ў дачыненьні да Андрэя Прылуцкага, экстрадыцыі якога з Расеі раней дамагалася беларуская пракуратура.
На поўначы Францыі пачаліся памятныя мерапрыемствы 80-х угодкаў высадкі саюзьнікаў у Нармандыі падчас Другой сусьветнай вайны, у выніку якой у Заходняй Эўропе зноў быў адкрыты сухапутны фронт супраць нацысцкай Нямеччыны.
МЗС Беларусі выступіў з заклікам скасаваць заходнія санкцыі.
41-гадовы беларускі рэжысэр Андрэй Гнёт выйшаў з Цэнтральнай турмы Бялграда — яго перавялі пад хатні арышт, паведаміў 6 чэрвеня кіраўнік НАУ Павал Латушка.
Кіеўская вобласьць мяжуе зь Беларусьсю. 24 лютага 2022 году расейскія войскі ажыцьцявілі напад на Сумскую, Чарнігаўскую і Кіеўскую вобласьці зь беларускай тэрыторыі.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы і Сьвятлана Ціханоўская ініцыявалі канфэрэнцыя ў Люксэмбургу пра ролю нацыянальных парлямэнтаў эўрапейскіх краін у вырашэньні праблем беларускай эміграцыі. Распыталі аднаго з арганізатараў форуму аб яго прыярытэтах.
У банку «Santander» сьцьвярджаюць, што проста выконваюць патрабаваньні заканадаўства аб супрацьдзеяньні адмываньню грошай.
Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у Пецярбурскім міжнародным эканамічным форуме, які пройдзе з 5 па 8 чэрвеня.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у сераду ўвечары абвясьціў 6 чэрвеня 2024 году Нацыянальным днём памяці 80-й гадавіны высадкі войскаў саюзьнікаў у Нармандыі, якая азнаменавала адкрыцьцё Заходняга фронту ў Эўропе ў Другой сусьветнай вайне.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Масква можа пачаць пастаўкі дальнабойнай зброі праціўнікам заходніх краін у якасьці «асымэтрычнага адказу» на ўдары заходнімі ракетамі ўглыб тэрыторыі Расеі.
930 спробаў пранікненьня нелегальных мігрантаў у ЭЗ зь беларускай тэрыторыі спынілі суседнія краіны Эўразьвязу за першыя чатыры дні чэрвеня.
На 112-й канфэрэнцыі Міжнароднай асацыяцыі працы (МАП) у Жэнэве Камітэт па ўжываньні стандартаў МАП правёў адмысловую сэсію, прысьвечаную абуральным парушэньням працоўных правоў у Беларусі.
Дырэктар украінскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда аналізуе праблемы, якія ўзьнікаюць у ініцыятараў «саміту міру» ў Швайцарыі, адзначае завышаныя чаканьні адміністрацыі Ўладзіміра Зяленскага і разважае пра тое, як Кіеву варта ставіцца да Кітаю.
Славацкі прэмʼер-міністар Робэрт Фіца, на жыцьцё якога ў сярэдзіне траўня быў учынены замах, апублікаваў першы з таго моманту зварот, дзе абвясьціў, што мае намер празь некалькі тыдняў вярнуцца да працы.
Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду ініцыятыва «Ёсьць пытаньне» правяла апытаньне сярод ядра прадэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва пра папулярнасьць беларускіх палітыкаў.
Нямецкія палітыкі прагназуюць вайну з Расеяй празь некалькі гадоў.
Законапраект аб увядзеньні санкцый супраць Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) стаў рэакцыяй на запыт ордэраў на арышт ізраільскіх палітыкаў.
Загрузіць яшчэ