Як піша «Позірк», арганізацыя вырашыла адзначыць Сьвятлану Ціханоўскую «за беспрэцэдэнтнае лідэрства і асабістую ахвярнасьць у імя абароны дэмакратыі ад аўтарытарызму». У паведамленьні яна, сярод іншага, названая «нацыянальным лідэрам Беларусі» і «абраным прэзыдэнтам Беларусі».
Падкрэсьлена, што «пасьля прымусовага выгнаньня Ціханоўская натхніла беспрэцэдэнтныя мірныя пратэсты ў Беларусі», а пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну «ўзначаліла антываенны рух, накіраваны на прадухіленьне ўдзелу Беларусі ў вайне».
«Будучы лідэрам беларускага дэмакратычнага руху, яна выступала за вызваленьне больш як 1500 беларускіх палітычных зьняволеных і мірную перадачу ўлады праз свабодныя і справядлівыя выбары. Ціханоўская зьяўляецца ляўрэаткай прэміі Сахарава, міжнароднай Прэміі чатырох свабод 2022 году і прэміі Карла Вялікага», — гаворыцца ў паведамленьні.
Акрамя Ціханоўскай, мэдалямі NED сёлета ўганараваныя расейскі палітвязень журналіст Уладзімір Кара-Мурза, лідэр рэспубліканскай меншасьці ў Сэнаце ЗША Мітчэл Макконэл, былая сьпікерка Палаты прадстаўнікоў амэрыканскага Кангрэсу Нэнсі Пэлосі і іншыя.
- Мэдаль «За заслугі перад дэмакратыяй» уручаецца асобам, якія праявілі асабістую адданасьць прасоўваньню свабоды і правоў чалавека, а таксама будаўніцтву дэмакратычных інстытутаў.
- Сярод ранейшых ляўрэатаў — кангрэсмэн Джон Маккейн, дзяржсакратарка ЗША Мадлен Олбрайт, экс-прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл.
- Узнагароды ўручаць 13 чэрвеня.
Форум