У Празе іншаземцу, затрыманаму праз падазрэньне ў падрыхтоўцы тэракту, пагражае пажыцьцёвы тэрмін. Яго абвінавачваюць у спробе падпаліць аўтобусы ў дэпо на паўночным усходзе гораду.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда на 10 чэрвеня склікаў Раду нацыянальнай бясьпекі ў Беластоку. Таксама там адбылося пасяджэньне ўраду і мае адбыцца саміт сьпікераў парлямэнтаў Польшчы, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Ўкраіны.
Якія наступствы для Эўропы будзе мець посьпех ультраправых на выбарах у Эўрапарлямэнт? Як новая расстаноўка сілаў у гэтай інстытуцыі можа паўплываць на палітыку Эўразьвязу адносна Беларусі? Чаму прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясьціў датэрміновыя выбары ў Нацыянальны Cход?
Сцэнар вучэньняў прадугледжвае перамяшчэньне вайсковай тэхнікі, таму магчыма абмежаваньне аўтамабільнага руху.
Першае агульнае пасяджэньне Каардынацыйнай рады другога і трэцяга скліканьняў пройдзе ойнайн 12 чэрвеня ў 19:00 па Менску.
Былога польскага судзьдзя Томаша Шмыта, які папрасіў прытулку ў Беларусі, на радзіме вінавацяць у шпіянажы.
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк напісаў агляд выбараў у Эўрапарлямэнт: якія групы могуць сьвяткаваць перамогу, ці сапраўды адбыўся «ўльтраправы ўздым», як напісаў шэраг СМІ, і якой эфэктыўнасьці чакаць ад Эўрапарлямэнту ў наступныя месяцы.
Беларускія войскі бяруць удзел у другім этапе вучэньняў нестратэгічных ядзерных сіл Расеі.
Эўрапейскія «ўльтраправыя» ўжо больш не такія ўжо і «ультра-». Не таму, што яны зьмяніліся, а таму, што іхная пазыцыя больш ня ёсьць маргінальнай.
Ультраправыя партыі імкліва набіраюць сілу ў шэрагу заходнеэўрапейскіх краін. У той жа час у суседняй зь Беларусьсю Польшчы партыя ПіС упершыню за доўгі час саступіла першую пазыцыю, а партыя Орбана ў Вугоршчыне мае найгоршы вынік за 20 гадоў.
Абвінавачаньні ў адрас лідэраў дэмакратычных сілаў у тым, што яны «не вызваляюць палітвязьняў», гучаць ня больш сэнсоўна за лукашэнкаўскі заклік «разьдзявайся і работай».
На дзяржаўным тэлеканале АНТ са спасылкай на КДБ выйшаў сюжэт пра трох школьнікаў, якіх абвінавачваюць у тэрарызьме.
Архіяпіскап Баграт Галстаньян заклікаў пачаць 10 чэрвеня акцыю непадпарадкаваньня.
У Францыі адбыліся сьвяткаваньні з нагоды 80-годзьдзя высадкі саюзьнікаў у Нармандыі. Але Беларусь туды не запрашалі.
Зь беларускіх кнігарняў і бібліятэк тысячамі канфіскуюць кнігі. Прычым ня толькі прызнаныя «экстрэмісцкімі», але і школьныя падручнікі і кнігі на замежных мовах.
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон абвясьціў, што распускае Нацыянальны сход Францыі і абвяшчае датэрміновыя парлямэнцкія выбары.
Выбары ў Эўрапарлямэнт праходзяць ва ўсіх 27 краінах Эўрапейскага Зьвязу. Паводле экзыт-полаў, шмат дзе перамагаюць кансэрватыўныя партыі. У Нямеччыне, Францыі і Аўстрыі ўзмацнілі пазыцыі крайне правыя партыі.
Парлямэнцкія выбары ў не прызнаным міжнароднай супольнасьцю сэпаратысцкім утварэньні на тэрыторыі Грузіі праходзяць 9 чэрвеня.
Прэзыдэнты ЗША і Францыі Джо Байдэн і Эманюэль Макрон падтрымалі выкарыстаньне прыбытку ад замарожаных расейскіх актываў для дапамогі Ўкраіне.
Разам з выбарамі дэпутатаў у Эўрапарлямэнт у Ірляндыі праходзяць мясцовыя выбары, на якіх прамежкавыя вынікі зьдзіўляюць.
Сэул рыхтуе супраць Пхэньяну адплату за паветраныя шары са сьмецьцем.
95-гадовая немка Урзуля Гафэрбэк настойвае, што Аўшвіц быў «працоўным лягерам», а ня лягерам для масавага зьнішчэньня людзей. Яна адмаўляе факт масавага забойства нацыянал-сацыялістамі габрэяў у Эўропе падчас Другой сусьветнай вайны.
Выданне Rzeczpospolita нагадвае, што толькі аднойчы мігрант быў паранены на мяжы ў выніку прымяненьня зброі.
Армія абароны Ізраілю вызваліла з палону чатырох закладнікаў, якіх баевікі ХАМАС узялі ў палон 7 кастрычніка 2023 году падчас нападу на музычны фэстываль Nova.
Камісія па расьсьледаваньні візавага скандалу спрабуе ўстанавіць, ці маглі замежнікі, якія маюць дачыненьне да сэрыі дывэрсіяў у Польшчы, трапіць у краіну па візавай праграме Poland Business Harbour.
З пачатку 2024 году аб’ём кантрабанды цыгарэт, перахопленых літоўскімі памежнікамі, зьменшылася амаль у два разы, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Захад спрабуе адгарадзіцца ад непрадказальнай дыктатуры Лукашэнкі. Як хутка беларусы могуць апынуцца за новай «жалезнай заслонай»?
7 чэрвеня пасьля выпуску «Панарамы» на тэлеканале... паказалі прапагандысцкі фільм «...», у якім глудачы ўбачылі інтэрвію з палітзьняволенай Дар’яй Лосік, жонкай асуджанага на 15 гадоў зьняволенага журналіста Радыё Свабода Ігара Лосіка.
7 чэрвеня на сайце Кангрэсу ЗША апублікаваны тэкст законапраекту «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі».
Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» зьвярнуў увагу, што гэта першы рэйс гэтай авіякампаніі з 2021 году.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, выступаючы сёньня на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, заявіў, што няма неабходнасьці выкарыстоўваць ядзерную зброю для перамогі РФ ва Ўкраіне.
7 чэрвеня а 21-й гадзіне на нью-ёркскім фэстывалі Tribeca ў кінатэатры Village East by Angelika пройдзе прэм’ера карціны «Пад шэрым небам», створанай беларуска-польскай рэжысэркай Марай Тамковіч, паведамляе reform. news.
Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якую два тыдні таму зьмясьцілі ў СІЗА замест вызваленьня з калёніі, цяпер «у вельмі цяжкім псыхалягічным стане».
Прэзыдэнты ЗША і Ўкраіны Джо Байдэн і Ўладзімір Зяленскі сустрэліся ў Парыжы на сьвяткаваньні 80-годзьдзя пачатку высадкі войскаў ЗША і Вялікай Брытаніі ў Нармандыі падчас Другой сусьветнай вайны.
ЗША ўвялі першыя санкцыі супраць Грузіі ў сувязі з прыняцьцём закону «Аб празрыстасьці зьнешняга ўплыву» (яго называюць таксама «законам аб замежных агентах» і «расейскім законам»).
Мэдалём «За заслугі перад дэмакратыяй» узнагародзілі кіраўніцу Аб'яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлану Ціханоўскую, вынікае з паведамленьня амэрыканскага Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі (NED), які заснаваў гэтую ўзнагароду.
Дэпутат францускага парлямэнту Фрэдэрык Пэці, кіраўнік парлямэнцкай групы дасьледаваньняў Беларусі, зьвярнуўся ў Францускую акадэмію з ініцыятывай памяняць назву Беларусі ў францускай мове.
Гэтая гісторыя прыцягнула ўвагу вялікай колькасьці заходніх сродкаў масавай інфармацыі.
Цяпер NATO ня бачыць няўхільнай «непазьбежнай пагрозы» з боку Расеі, сказаў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг падчас прэс-канфэрэнцыі ў Хэльсынкі з прэзыдэнтам Фінляндыі Аляксандрам Стубам.
Польскага жаўнера нажом паранілі іншаземцы, якія спрабавалі незаконна перайсьці мяжу з боку Беларусі, ад чаго ён памёр у шпіталі.
У Люксэмбургу праходзіць форум пра ролю нацыянальных парлямэнтаў эўрапейскіх краін у вырашэньні праблем беларускай эміграцыі.
Сярод чатырох суднаў і атамная субмарына «Казань»
Польскага жаўнера нажом паранілі іншаземцы, якія спрабавалі незаконна перайсьці мяжу з боку Беларусі.
Групоўка левых сілаў ваюе з урадавымі войскамі ўжо 8 гадоў. Яна — адасобленая частка руху, які супрацьстаіць ураду яшчэ з 1970-х гадоў.
Калі вам нешта не падабаецца ў дзейнасьці чыноўнікаў і вы незадаволеныя тым, як ідуць справы ў дзяржаве, эканоміцы, палітыцы, адукацыі, чым заўгодна, у вас ёсьць магчымасьць усё зьмяніць. Так лічаць улады. Яны сьцьвярджаюць, што прыдумалі для вас спосаб данесьці да іх свае прэтэнзіі.
Першай краінай, дзе адчыніліся выбарчыя ўчасткі, сталі Нідэрлянды.
Алесь Пашкевіч, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі, тлумачыць, як расейскія гістарычныя канцэпцыі працуюць на апраўданьне агрэсіі, аналізуе, калі разышліся расейскі і заходнія погляды на Другую сусьветную вайну і разважае, навошта менскаму рэжыму «генацыд беларускага народу».
Загрузіць яшчэ