Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя «Шын Фэйн» можа нечакана саступіць на мясцовых выбарах у Ірляндыі


Сайман Гарыс на выбарчым участку ў Ірляндыі
Сайман Гарыс на выбарчым участку ў Ірляндыі

Разам з выбарамі дэпутатаў у Эўрапарлямэнт у Ірляндыі праходзяць мясцовыя выбары, на якіх прамежкавыя вынікі зьдзіўляюць.

Дзьве асноўныя кааліцыйныя партыі Ірляндыі, паводле папярэдніх зьвестак, у суботу перамаглі «Шын Фэйн» на выбарах у мясцовыя рады. Гэта стала нечаканым і патэнцыйна разбуральным ударам па надзеі левай партыі на перамогу на нацыянальных выбарах, піша Reuters.

«Шын Фэйн», былое палітычнае крыло Ірляндзкай рэспубліканскай арміі, апошнія тры гады імкліва траціў лідэрства ў апытаньнях грамадзкай думкі. Усё больш выбаршчыкаў разглядалі як галоўную праблему дзяржавы іміграцыю, а не даступнае жыльлё, пытаньне, у якім «Шын Фэйн» дамінаваў.

Галасаваньне прайшло ў пятніцу, калі больш за 2100 кандыдатаў змагаліся за 949 месцаў у 31 мясцовых радах.

Вынікі пачалі падводзіць у суботу. Пасьля падліку амаль чвэрці галасоў прэм’ер-міністар Сайман Гарыс і яго галоўны партнэр па кааліцыі Фіяна Фэйл атрымалі па 24% галасоў, а «Шын Фэйн» — 11%.

«Мы не заваявалі тых месцаў, на якія разьлічвалі… Што нам трэба зрабіць, гэта перагрупавацца і прыслухацца да таго, што кажуць выбаршчыкі», — заявіў высокапастаўлены заканадаўца «Шын Фейн» Дэвід Кулінан у інтэрвію радыё Newstalk.

Падлік галасоў працягнецца ў нядзелю, разам зь першымі вынікамі выбараў у Эўрапарлямэнт.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG