Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытня Нідэрляндаў правярае кампаніі наконт імпарту падсанкцыйнай драўніны зь Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Мытня Нідэрляндаў зрабіла праверку ў дачыненьні трох кампаніяў, якія працуюць у сфэры лесанарыхтоўчай прамысловасьці. Як мяркуецца, яны імпартавалі лесаматэрыялы з Расеі і Беларусі праз Кітай і Кіргізстан, паведамляе прэс-служба мытні.

У рамках змаганьня зь нелегальным імпартам мытня Нідэрляндаў праверыла тры кампаніі лесанарыхтоўчай прамысловасьці. Кампаніі могуць імпартаваць драўніну з Расеі і Беларусі праз Кітай і Кіргізстан, так матывуе прэс-служба мытні праверку.

Як адзначаюць у мытні, увоз драўніны і лесаматэрыялаў зь Беларусі і Расеі забаронены з прычыны санкцыяў — іх увялі ў сакавіку 2022 году ў сувязі з агрэсіяй Расеі супраць Украіны пры падтрымцы кіраўніцтва Беларусі і рэпрэсіямі ў дачыненьні да работнікаў сфэры ў Беларусі.

«Гандляры лесам з гэтых краін спрабуюць абысьці правілы, пастаўляючы сваю прадукцыю на эўрапейскі рынак празь іншыя краіны. Каманда POSS (Precursors, Origin, Strategic Goods and Sanctions Legislation) адказвае ў мытнай службе за маніторынг санкцыйных захадаў», — тлумачаць у мытні Нідэрляндаў неабходнасьць праверак.

Назвы кампаніяў, у дачыненьні да якіх праводзілі праверку, не агучваюцца. Паводле мытні, кампаніі цалкам супрацоўнічалі падчас праверкі.

«Мытня Нідэрдляндаў правядзе расьсьледаваньне паходжаньня імпартаванай драўніны на аснове прадстаўленай інфармацыі. Калі высьветліцца, што драўніна паступае з адной з падсанкцыйных краін, будзе праверана, ці ведалі пра гэта кампаніі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Вынікамі расьсьледаваньня мытня Нідэрляндаў падзеліцца зь Дзяржаўнай пракуратурай, якая канчаткова вырашыць, ці ёсьць падставы для завядзеньня крымінальнай справы.

  • Эўразьвяз увёў забарону на імпарт беларускай драўніны 2 сакавіка 2022 году. Пасьля гэтага ўлады суседніх краін (Польшчы, Літвы) неаднойчы затрымлівалі партыі беларускай драўніны, якую спрабавалі правезьці ў ЭЗ у абыход санкцыяў дзякуючы фальшывым дакумэнтам, у якіх паходжаньнем драўніны пазначалі іншыя краіны: Казахстан, Кіргізстан, Турэччыну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG