У Міжнародны саюз па тэлекамунікацыях (ITU) зьвярнуліся Ўкраіна, Францыя, Швэцыя і Люксэмбург, інфармуе Голас Амэрыкі.
На міжурадавай канфэрэнцыі міністар замежных спраў Бэльгіі, якая старшынюе ў Радзе ЭЗ, Аджа Лябіб падкрэсьліла задачы, якія будуць абмяркоўвацца ў першую чаргу — судовая рэформа Ўкраіны, барацьба з карупцыяй і адсутнасьць дыскрымінацыі нацыянальных меншасьцяў.
Улады Літвы «будуць рады» разьмясьціць у Вільні «інфармацыйны пункт Рады Эўропы па Беларусі», заявіў 25 чэрвеня, выступаючы перад Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы (ПАРЭ) у Страсбургу, міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.
Берасьцейскі абласны суд завочна асудзіў стваральнікаў і аўтараў Youtube-каналу «Рудабельская паказуха». Блогеру Андрэю Павуку прысудзілі 12 гадоў зьняволеньня, ягонай былой жонцы і суаўтарцы каналу Вользе Павук — 8 гадоў.
У Міністэрстве замежных спраў РФ заявілі пра абмежаваньне ў Расеі з 25 чэрвеня доступу да сайтаў 81 эўрапейскага выданьня. Гэтыя выданьні «сыстэматычна распаўсюджваюць недакладную інфармацыю пра ход спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» (так Крэмль патрабуе называць вайну, якую ён вядзе ва Ўкраіне).
У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі і захоўваецца пагроза страты незалежнасьці, таму рэжым Аляксандра Лукашэнкі трэба «пазбавіць рэсурсаў», заявіў намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павел Латушка.
Краіна будзе лічыцца сябрам ЭЗ з даты, вызначанай у дамове аб далучэньні, пры ўмове, што яе ратыфікуюць усе дзяржавы Эўрапейскага Зьвязу.
У фарматах СНД, ЭАЭС і так званай «саюзнай дзяржавы» з Расеяй міжнародная супраца праваахоўных органаў Беларусі адбываецца ў поўным аб’ёме.
Саюз Беларусі і Расеі ўсё больш ператвараецца ў асабісты саюз, пэрсанальную ўнію Лукашэнкі і Пуціна. Саюз уладароў, як у Сярэднявеччы.
25 чэрвеня ў Брусэлі Эўрапейскі зьвяз і прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычных сілаў праводзяць сустрэчу.
24-25 чэрвеня ў Менску зь візытам знаходзіцца міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.
Былога польскага судзьдзю Томаша Шмыта, які папрасіў прытулку ў Беларусі, на радзіме вінавацяць у шпіянажы.
Беларускія курорты могуць задзейнічаць для рэабілітацыі расейскіх салдатаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньняў супраць Украіны.
Гэта адбываецца ў рамках раптоўнай праверкі гатоўнасьці Ўзброеных сіл, сьцьвярджае прэс-служба Міністэрства абароны.
У сьпісе краіны дзеляцца на чатыры розныя ўзроўні, у адпаведнасьці зь цяжкасьцю падобных злачынстваў у іх.
Праблемы, зьвязаныя зь «ціскам, гібрыднай атакай», якую «беларускія ўлады праводзяць на польскай мяжы з 2021 году», былі закранутыя на перамовах дэлегацый Польшчы і Кітаю і падчас асобнай гутаркі са старшынём КНР Сі Цзіньпінам, паведаміў журналістам 24 чэрвеня ў Пэкіне прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Блогера Андрэя Павука прыгаварылі да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Берасьцейскай вобласьці.
Начальнікам упраўленьня тэрытарыяльнай абароны – намесьнікам начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сіл прызначаны палкоўнік Андрэй Краўчанка.
Эўразьвяз знайшоў шчыліну, каб абысьці вэта Вугоршчыны на перадачу даходаў ад замарожаных актываў Расеі на вайсковыя патрэбы Ўкраіны. Пра гэта паведамляе Financial Times.
24 чэрвеня ў Менск зь візытам прыбыў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.
У Беларусі закрываецца яшчэ адна прыватная ВНУ — Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасьці (ІПД). Пра гэта піша «Зеркало».
Дзяржаўныя заводы-гіганты пайшлі ў суд Эўразьвязу, каб апратэставаць абмежавальныя захады, уведзеныя супраць іх за падтрымку рэжыму Лукашэнкі.
Маўзалей, які знаходзіцца ў цэнтры Масквы, не загарэўся.
Рада Эўразьвязу канчаткова ўхваліла 14-ы пакет санкцый у дачыненьні да Расеі, уведзены ў сувязі зь яе ўварваньнем ва Ўкраіну і ваеннай агрэсіяй, якая працягваецца.
«Вяртаньне» у Беларусь ядзернай зброі ён назваў «добра вывераным і дакладным рашэньнем».
У інтэрвію тэлеканалу СТВ міністар абароны Віктар Хрэнін адказаў на пытаньне, ці засталіся найміты ПВК «Вагнэр» у Бларусі.
Праз боязь трапіць пад заходнія санкцыі кітайскі вытворца цягнікоў CRRC Datong Co., Ltd. адклаў пастаўку ў Беларусь 15 грузавых электравозаў, паведамляе мэдыяпраект «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» (СЧБ).
Менскі гарадзкі суд 2 ліпеня разгледзіць заяву Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская фэдэрацыя пэйнтбола», вынікае з раскладу пасяджэньняў на партале электроннага судаводзтва.
Раней пра гэта выказаўся міністар замежных спраў Польшчы.
Выглядае, што краіна ў паўднёва-ўсходняй Азіі зноў становіцца месцам супрацьстаяньня розных дзяржаў — Расеі, Кітаю і Злучаных Штатаў.
Былы міністар юстыцыі Сяргей Хаменка цяпер будзе нацыянальным каардынатарам па дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця. Зьнішчыў сотні недзяржаўных арганізацый, закрыў палітычныя партыі, цяпер можна ўзяцца і за разьвіцьцё краіны. З досьведам чалавек, што тут скажаш.
Беларуская спартоўка Вольга Мазуронак, якая пераехала ў ЗША, стала пераможцай Grandma’s Marathon. Гэты штогадовы маратон праводзіцца ў горадзе Дулут (штат Мінэсота). Пра гэта піша «Зеркало».
ЗША дазволілі ўзброеным сілам Украіны прымяняць амэрыканскую зброю ня больш чым на 100 кілямэтраў углыб расейскай тэрыторыі.
У першай траціне 2024 годe ў гандлі таварамі Беларусі з краінамі СНД было зафіксавана дадатнае сальда, з астатнімі — адмоўнае, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэту:
Зьвязаныя зь міграцыйным крызісам на польска-беларускай мяжы праблемы мае намер абмеркаваць са старшынём КНР Сі Цзіньпінам прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, які 22–26 чэрвеня наведвае Кітай.
За 2023 год колькасьць зьняволеных у расійскіх калёніях скарацілася на 58 тысяч чалавек.
Адказ на свой зварот апублікаваў намесьнік кіраўніка Абʼяднанага пераходнага кабінэта Павал Латушка.
Айдос Садыкаў знаходзіцца ў цяжкім стане.
Верталёты Ка-52 і Мі-28, якія ўжо прыбылі ў Беларусь, Расея выкарыстоўвае ў разьвязанай ёю вайне супраць Украіны.
ЗША закрываюць расейскія візавыя цэнтры і пазбаўляюць расейскіх дыпляматаў падатковых ільготаў, заявіў амбасадар Расеі ў ЗША Анатоль Антонаў.
Суды ў Расеі масава і з рэкорднай хуткасьцю судзяць вайскоўцаў за тое, што адмовіліся ваяваць ва Ўкраіне: вядома пра тысячу крымінальных спраў у месяц і 35 прысудаў штодня.
Адносіны Масквы і Пхеньяна павінны адпавядаць рашэньням Рады Бясьпекі ААН, Расея павінна выконваць санкцыі, уведзеныя ААН супраць Паўночнай Карэі.
Сярод затрыманых — адзін берасьцеец і двое расейцаў.
У выніку атакі расейскіх вайскоўцаў у ноч на 22 чэрвеня пацярпелі энэргетыкі і пашкоджана абсталяваньне, паведаміла Мінэнэрга Ўкраіны.
Што стаіць за пагрозамі Лукашэнкі ў адрас сем’яў тых ягоных палітычных апанэнтаў, хто здолелі ўцячы ад палітычных рэпрэсій.
Беларус Максім Вайткявічус, затрыманы ў Армэніі на запыт уладаў Беларусі, вызвалены і атрымаў палітычны прытулак, паведамляе reform. news са спасылкай на армянскі інфармацыйны сайт factor. am.
Загрузіць яшчэ