Куяўска-Паморскі ваявода Міхал Штыбель прасіў кампэтэнтныя органы прыпыніць дэпартацыю беларускага актывіста Паўла Юшкевіча, якога хочуць дэпартаваць як «пагрозу нацыянальнай бясьпецы», паведамляе Polskie Radio PiK.
Апошнія навіны ад палітзьняволенага экс-старшыні «Маладога фронту», актывіста Зьмітра Дашкевіча расказала 20 студзеня ягоная жонка Наста Дашкевіч.
Беларускія дзеці па-ранейшаму чытаюць праўлены савецкай цэнзурай і далёкі ад арыгіналу варыянт «Сьнежнай каралевы», адной з найпапулярнейшых у сьвеце зімовых казак.
У новым фармаце пачынае дзейнічаць бібліятэка, у якой больш за сто гадоў таму працаваў Янка Купала. Абслугоўваньне праз электронны каталёг, чытацкі клюб і нават назва — усё новае, запэўнілі яе супрацоўнікі
Актор і былы губэрнатар штата Каліфорнія Арнольд Шварцэнэгер прадаў за 270 тысяч эўра гадзіньнік маркі Audemars Pigue, з-за якога яго затрымалі на мытні ў аэрапорце Мюнхэна.
Эканамічны аналіз агенцтва Reuters.
Штомесяц у Беларусі праходзяць «Адзіныя дні інфармаваньня насельніцтва». Ідэолягі Гомельскай вобласьці падрыхтавалі матэрыял аб барацьбе з «экстрэмізмам». Свабода паглядзела, чым палохаюць беларусаў напярэдадні выбараў і як зрабіліся «экстрэмістамі» начальнікі і дзяржаўныя службоўцы.
«Падзеі, якія тычацца ўкраінскага канфлікту», абмеркаваў 18 студзеня на палях саміту Руху недалучэньня ў Кампале (Уганда) міністар замежных спраў Індыі Субраманьям Джайшанкар зь беларускім калегам Сяргеем Алейнікавым.
Сілавікі затрымалі работнікаў ААТ «Шчучынагрохімсэрвіс» за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце», паведаміла мясцовае выданьне «Дзянніца».
Перасьлед беларусаў за іх грамадзянскую пазыцыю працягваецца.
Станам на 19 студзеня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1410 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітычных зьняволеных можа быць большай.
Найбольш у Беларусі даражэюць замежныя лекі і лекі з іншаземнай сыравіны. Беларусы расказалі, як шукаюць выйсьця з сытуацыі.
29 студзеня пачнецца судовы працэс супраць галоўнага спэцыяліста галоўнага ўпраўленьня наяўнага грашовага абарачэньня Нацбанку Аляксандра Цярэшчанкі.
У сталіцы Башкартастану Ўфе на цэнтральнай плошчы Салавата Юлаева раніцай 19 студзеня сабраліся некалькі соцень чалавек.
Запуск карабля «Саюз МС-25» зь беларускай касманаўткай Марынай Васілеўскай да Міжнароднай касьмічнай станцыі адбудзецца 21 сакавіка.
Ціск на адвакатаў з боку ўладаў Беларусі не спыняецца.
Каля траціны наймальнікаў гатовыя разглядаць на вакансіі людзей бяз досьведу і студэнтаў.
Даведаліся, ці добра цяпер працуе пошта паміж Беларусьсю і Польшчай. Пасьля 2020 году ў Польшчу зь Беларусі пераехалі каля ста тысяч чалавек.
Скарачэньне заробкаў, прыпыненьне выхаду, зварот па дапамогу да чытачоў. Што адбываецца зь беларускімі незалежнымі СМІ праз тры гады пасьля пратэстаў?
14 студзеня 2024 года Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася са сваімі чытачамі ў Бэрліне, каб паразмаўляць пра дыктатуру і рэвалюцыю, цяперашні час, лёс Беларусі і рэгіёну.
Беларусь на трэцім месцы ў сьвеце па колькасьці зьняволеных журналістаў, гаворыцца ў штогадовай справаздачы праваабарончай арганізацыі Камітэт Абароны журналістаў (CPJ).
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска 18 студзеня разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненьні да мастачкі Натальлі Дзямшовай, паведаміў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!»
Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі паведаміў пра вынікі сустрэчы стыпэндыятаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага для беларускіх студэнтаў у Польшчы зь яе каардынатарамі.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Сьвятлана Ціханоўская і прэмʼер-міністар Нідэрляндаў Марк Рутэ падчас сустрэчы ў Давосе (Швайцарыя) 17 студзеня абмеркавалі прыцягненьне рэжыму Лукашэнкі да адказнасьці.
Розныя крыніцы паведамляюць пра масавы перавод палітвязьняў з папраўчых калёній, у якіх яны адбывалі пакараньне, у іншыя месцы. Былыя палітвязьні і праваабаронцы адзначаюць, што такой практыкі раней не было.
Раніцай 17 студзеня здымачная група «Крым.Реалии» (праект Радыё Свабода) трапіла пад артылерыйскі абстрэл падчас здымкаў тэлесюжэту на поўдні Ўкраіны, быў паранены журналіст Дзьмітро Еўчын.
Артура Пядзько абвінавачваюць у перадачы пэрсанальных зьвестак больш як 500 службовых асоб.
Усё, што цікавіць рэжым Лукашэнкі, — гэта ляяльнасьць, і калі яе няма, дык аніякая традыцыйнасьць не ўратуе і ня будзе ў сьпісе зьмякчальных абставінаў.
Аднаму з былых лідэраў беларускіх сацыял-дэмакратаў было 73 гады.
У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце ідзе новая хваля рэпрэсій у дачыненьні да выкладчыкаў.
Беларусы за мяжой ствараюць лякальныя чаты для ўзаемадапамогі і камунікацыі. Па чутках, адзін зь іх нядаўна мог перайсьці пад кантроль беларускіх сілавікоў.
Некаторыя зьмены адбыліся яшчэ ў канцы 2023 году, але пра іх мала хто чуў, піша тэлеграм-канал «Собирай рюкзак».
Цягам 2014–2022 гадоў, абараняючы Ўкраіну, загінулі 9 этнічных беларусаў з Чарнігава.
Актывіста Фаіля Алсынава прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 282 КК Расеі («Узбуджэньне нянавісьці або варожасьці).
У Польшчы зьявіўся новы музычны беларускі калектыў — Olia Shnip Band. Аўтары праекту — Вольга Шніп і яе муж, былы палітвязень і музыка гурту Irdorath Антон Шніп.
Што зь сябе ўяўляе мэдчастка «Віцьбы-3», у якой толькі за апошні год памерлі двое палітзьняволеных – 63-гадовы Мікалай Клімовіч і 50-гадовы Вадзім Храсько? Пагаварылі з былымі вязьнямі гэтай калёніі.
Першы намесьнік кіраўніка справамі Лукашэнкі Дзьмітры Рыбко затрыманы, паведамляе «Наша нiва».
Сярэдні ўзрост насельніцтва Беларусі ў 2023 годзе склаў 41 год. У той жа час у Кіргізстане гэты паказчык роўны 28 гадам.
Кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак паведміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што сьпявачка Мэрыем Герасіменка пасьпяхова эвакуаваная зь Беларусі і знаходзіцца ў бяспецы.
З 15 лютага папулярная аплікацыя для знаёмстваў Tinder сыходзіць зь Беларусі, выкарыстоўваць яе будзе нельга. Спыталі беларусаў, што яны пра гэта думаюць.
Станам на 16 студзеня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1420 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітычных зьняволеных можа быць большай.
Ролік зьявіўся ў афіцыйным твітэры амбасады ЗША ў Менску.
Пасьля арышту прафэсара Вячаслава Марозава ў эстонскім унівэрсытэце паведамілі, што спынілі зь ім працоўныя адносіны.
Беларус Павал Юшкевіч 20 гадоў пражыў у Польшчы, 11 зь іх ён змагаецца за магчымасьць жыць у краіне. Урэшце прыйшло рашэньне — у яго забіраюць дазвол на жыхарства.
У Польшчы затрымалі 21 чалавек за кібэрмахлярства. Сярод затрыманых — грамадзяне Беларусі і Ўкраіны, паведаміла Цэнтральнае ўпраўленьне барацьбы з кібэрзлачыннасьцю (СBZC).
Гаспадары аграсядзібаў расказалі Свабодзе, чаму ўлады пачалі закручваць ім гайкі і як яны выжываюць у новых умовах.
На чыгуначным вакзале Менску схавалі надпісы на ангельскай мове, скараціўшы колькасьць моваў з трох да дзьвюх.
У Беларусі ўлады працягваюць перасьледаваць грамадзян за салідарнасьць з суайчыньнікамі.
Загрузіць яшчэ