Аб гэтым паведамляе Die Presse.
Гадзіньнік быў прададзены падчас аўкцыёну на дабрачыннай вячэры, арганізаванай «Кліматычнай ініцыятывай Шварцэнэгера» ў аўстрыйскім горадзе Кіцбюэль. Паведамляецца, што на корпус гадзіньніка нанесеная выява Шварцэнэгера і надпіс «Arnold Classic». Таксама сьцьвярджаецца, што актор граў з гэтым гадзіньнікам у некалькіх фільмах, а ўсяго ў сьвеце існуе 20 такіх гадзіньнікаў.
На аўкцыёне стартавы кошт лота склаў 50 тысяч эўра. Усяго было сабрана 1, 31 мільёна эўра. Грошы будуць накіраваныя ў фонд «Кліматычная ініцыятыва Шварцэнэгера», які займаецца падтрымкай праектаў у галіне экалёгіі.
Арнольд Шварцэнэгер быў затрыманы ў аэрапорце Мюнхена 17 студзеня з-за таго, што не задэклараваў дарагі гадзіньнік. Актор правёў некалькі гадзін у памяшканьні мытні і заплаціў штраф у памеры 35 тысяч эўра. Пры гэтым Шварцэнэгер ацаніў іх у 20 тысяч эўра, што значна ніжэй звычайнага кошту гадзіньнікаў маркі Audemars Pigue.
76-гадовы Арнольд Шварцэнэгер нарадзіўся ў Аўстрыі і часта прыяжджае на гістарычную радзіму. Апроч акторскага мастацтва і палітычнай дзейнасьці, ён займаецца дабрачыннасьцю. У 2017 годзе ён заснаваў фонд «Кліматычная ініцыятыва Шварцэнэгера», які штогод праводзіць у Аўстрыі міжнародны кліматычны саміт. У рамках саміту праходзяць і дабрачынныя аўкцыёны, на якія актор ужо неаднаразова выстаўляў свае асабістыя рэчы.