У Шчучыне каля 10 чалавек затрымалі за за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце».
Дзяржаўнае выданьне «Дзянніца» паведаміла пра затрыманьні і нагадала, што Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў знаходзіцца ў адкрытым доступе на сайце Міністэрства інфармацыі і супрацоўнікі РАУС «раяць уважліва вывучыць сьпіс, каб выпадкова не парушыць закону».