Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольны беларускі ўнівэрсытэт і музыкаў Tor Band прызналі «экстрэмістамі»


Музыкі Tor Band у судзе. Архіўнае фота
Музыкі Tor Band у судзе. Архіўнае фота

Перасьлед беларусаў за іх грамадзянскую пазыцыю працягваецца.

МУС абнавіла сьпіс асоб, якія маюць дачыненьне да так званай «экстрэмісцкай» дзейнасьці. У яго дадалі 37 чалавек.

У пералік трапілі зьняволеныя музыкі гурту Tor Band Дзьмітры Галавач, Яўген Бурло і Андрэй Ярэмчык. Напярэдадні Вярхоўны суд пакінуў вынесены ім вырак бязь зьменаў.

  • Цяпер у сьпісе 3723 чалавекі. У сьпіс «экстрэмістаў» МУС уключае людзей, асуджаных паводле шэрагу артыкулаў КК, у тым ліку «дыфамацыйных», якія выкарыстоўваюцца ўладамі для перасьледу апанэнтаў Лукашэнкі, удзельнікаў дэманстрацый 2020 году і інш.
  • На людзей, уключаных у сьпіс, накладаецца шэраг абмежаваньняў, у тым ліку забарона на пэдагагічную, выдавецкую дзейнасьць, займаньне дзяржаўных пасад, праходжаньне вайсковай службы. У адносінах да людзей, уключаных у сьпіс, таксама прымаюцца дадатковыя меры фінансавага кантролю і інш.

Вольны беларускі ўнівэрсытэт прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»

Такое рашэньне ухваліў КДБ 15 студзеня.

Паведамляецца, што «ініцыятыва ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў і пры фінансавай і іншай падтрымцы фонду ім. Адэнаўэра, Польска-амэрыканскага фонду свабоды, Эўрапейскага фонду за дэмакратыю, пасольства Вялікай Брытаніі ў Менску, дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту ў пытаньнях Беларусі».

Таксама сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» папоўніў праект «ЛУКАвица». Дачыненьне да яго, згодна з рашэньнем МУС, мае Ала Марціновіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG