Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнага спэцыяліста Нацбанка будуць судзіць за «фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня»


Аляксандар Цярэшчанка, архіўнае фота
Аляксандар Цярэшчанка, архіўнае фота

29 студзеня пачнецца судовы працэс супраць галоўнага спэцыяліста галоўнага ўпраўленьня наяўнага грашовага абарачэньня Нацбанку Аляксандра Цярэшчанкі.

Аляксандру Цярэшчанку інкрымінуюць арт. 361-2 («Фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня»).

Справу Аляксандра ў Менскім гарадзкім судзе прызначылі весьці судзьдзю Сяргея Кацара.

Відэа зь Цярэшчанкам паказалі ў адной з праграм Рыгора Азаронка – там Аляксандар «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах у Facebook на тэму выбараў і COVID, паведамляюць праваабаронцы.

У праграме Азаронка Цярэшчанка таксама названы афіцэрам і «кіраўніком КДБ Барысаўскага раёну».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG