Прафэсара Тартускага ўнівэрсытэту, грамадзяніна Расеі Вячаслава Марозава 3 студзеня затрымалі і арыштавалі ў Эстоніі праз падазрэньне ў працы на расейскія спэцслужбы, паведамляе ERR з спасылкай на пракуратуру рэспублікі.
Дэталі выстаўленых супраць яго абвінавачаньняў не раскрываюцца.
Марозаў працаваў прафэсарам паліталёгіі ў Інстытуце палітычных дасьледаваньняў імя Югана Шутэ Тартускага ўнівэрсытэту. З 2016-га па 2023 год ён дасьледаваў адносіны Эўразьвязу і Расеі, а зь верасьня 2023 году займаў пасаду прафэсара міжнароднай палітычнай тэорыі.
Ва ўнівэрсытэце паведамілі, што пасьля затрыманьня спынілі працоўныя адносіны з Марозавым.