Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома пра сьмерць палітыка Ўладзімера Нісьцюка


Уладзімер Нісьцюк. Архіўнае фота
Уладзімер Нісьцюк. Архіўнае фота

Аднаму з былых лідэраў беларускіх сацыял-дэмакратаў было 73 гады.

Былы сябра БСДП Уладзімер Нісьцюк памёр яшчэ летась, 15 лістапада, аднак пра ягоную сьмерць з прычыны анкалягічнай хваробы, зь якой палітык змагаўся доўгі час, стала вядома толькі сёньня, паведміў тэлеграм BSDP_Hramada.

Нісьцюку было 73 гады.

  • Уладзімер Нісьцюк — падпалкоўнік запасу, вайсковы перакладчык зь нямецкай мовы, быў дэпутатам ХІІІ скліканьня і падтрымаў імпічмэнт Аляксандру Лукашэнка.
  • У БСДП быў намесьнікам старшыні партыі. У 2008 годзе, пасьля вызваленьня з турмы Аляксандра Казуліна, разам з Аляксеем Каралём, Вольгай і Аляксандрам Казулінымі выйшаў з партыі праз канфлікт з абраньнем старшынёй БСДП Анатоля Ляўковіча.
  • Пасьля гэтага адышоў ад палітыкі і займаўся разьвіцьцём альтэрнатыўнай энэргетыкі. Працаваў дырэктарам ТАА «Белветраэнэрга» і выканаўчым дырэктарам асацыяцыі «Узнаўляльная энэргетыка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG