Для жанчын у калёніях строгія ўмовы зьняволеньня, нават іх зьнешні выгляд часам становіцца нагодай для рэпрэсіяў.
Футбольны клюб беларускай дыяспары «Пагоня», згуляе з польскім Marymont у кубку Польшчы. Пра гэта інфармуе Тэлеграм-канал «Пагоні».
Віцебскія мытнікі затрымалі грамадзяніна Расеі з 39 патронамі, паведаміла прэсавая служба Мытнага камітэту.
У траўні 2024 году 46% работнікаў Беларусі атрымалі намінальныя заробкі меншыя за 1500 беларускіх рублёў, сьведчаць зьвесткі Белстату пра намінальныя налічаныя заробкі, якія прааналізваў «Позірк».
Як заявіў дырэктар Упраўленьня транспартнай бясьпекі Літвы, з ранейшых 58 рэйсаў у Беларусь цяпер засталося 35. Плянуецца, што да лютага 2025 году іх колькасьць паступова зьнізяць да 29.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Становіцца ўсё больш і завочных прысудаў.
Журналістка татарска-башкірскай службы Радыё Свабода Алсу Курмашава і яе муж, дырэктар «Настоящего Времени» Павел Буторын расказалі пра абмен вязьнямі паміж Расеяй, ЗША і яшчэ некалькімі краінамі Захаду, а таксама пра першыя дні пасьля вызваленьня.
Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале сузаснавальнік фонду салідарнасьці BySol Андрэй Стрыжак. Адпаведную інфармацыю таксама пацьвярджаюць крыніцы Свабоды.
На мяжы з Польшчай — 60 аўтобусаў, на мяжы зь Літвой — 14. Колькі трэба часу, каб прайсьці мяжу, расказваем.
Надзея Скардзіна, якая ў складзе беларускай каманды па біятлёне заваявала золата эстафэты на Алімпійскіх гульнях у Пхэнчхане ў 2018 годзе, паведаміла аб прыбаўленьні ў сям’і.
Улады маюць намер ліквідаваць яшчэ два аб’яднаньні мэдыкаў, як вынікае з раскладу судоў на партале электроннага судаводзтва.
Першую суму на лячэньне журналіста Вадзіма Доўнара сабралі яшчэ вясной. Тады каля 6 тысяч эўра накіравалі на лячэньне, але яно не дало чаканых вынікаў, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў. Ініцытыва BySol адкрыла новы збор.
72% жыхароў Польшчы падтрымліваюць ідэю закрыць усе памежныя пераходы на мяжы зь Беларусьсю, супраць — 21% рэспандэнтаў, паведаміла 5 жніўня Польскае тэлебачаньне са спасылкай на ліпеньскае дасьледаваньне Цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі.
Пра гэта палітычная аглядальніца паведаміла ў сваім Тэлеграм-канале.
У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за выказваньне сваёй пазыцыі.
Ад самага пачатку свайго прэзыдэнцтва Лукашэнка шукае ідэалёгію. У выніку праз трыццаць гадоў у краіне працуюць тысячы штатных ідэолягаў, ладзіцца мноства «ідэалягічных мерапрыемстваў», пішуцца цэлыя тамы тэкстаў на тэму ідэалёгіі, а ідэалёгіі як не было, так і няма. Чаму?
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў пра новыя затрыманьні ў Кобрыні.
Былы міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі ў інтэрвію тэлеканалу Telewizja Republika расказаў пра перамовы, якія вяліся зь ягоным удзелам адносна вызваленьня палітвязьня Анджэя Пачобута.
У сьледчым ізалятары ў расейскім Бірабіджане памёр 39-гадовы антываенны актывіст Павел Кушнір.
Сярод краінаў Эўропы, паводле рэйтынгу, Беларусь — другая з самых небясьпечных.
Новае дасьледаваньне, вынікі якога апублікаваныя ў сераду, 31 ліпеня, выявіла цяжкія мэталы ў цёмным шакалядзе, піша The New York Times.
Паведамленьні пра затрымкі з выдачай новых пашпартоў сталі зьяўляцца ў ліпені.
У Беларусі, у Гомельскай вобласьці, зьявіцца новы заказьнік. На трэцяй лініі менскага мэтро зробяць асьвятленьне на матыў слуцкіх паясоў. Польшча прызнае праязны дакумэнт іншаземца роўным пашпарту. Расказваем добрыя навіны тыдня.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Намаганьні па вызваленьні беларускіх палітвязьняў, у тым ліку Анджэя Пачобута, вядуцца ішым шляхам, мы дамагаемся гэтага кожны дзень, цытуе кіраўніка МЗС Польшчы Радослава Сікорскага TVN24.
Лілія Яноўская ў траўні скарыла чарговы, восьмы 8-тысячнік — Макалю. Паразмаўлялі зь ёю пра любоў да гор, іх небясьпеку і бел-чырвона-белы сьцяг на вяршынях.
Журналістка Татара-башкірскай рэдакцыі Радыё Свабода Алсу Курмашава напярэдадні выйшла на волю у выніку масавага абмену зьняволенымі паміж краінамі Захаду і Расеяй. Алсу правяла ў зьняволеньні 288 дзён, 19 ліпеня Вярхоўны суд Татарстану абвінаваціў яе ў распаўсюджваньні «фэйкаў» пра расейскую армію.
Аляксея Кузьміча аштрафавалі на 3 тысячы эўра.
Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся праз тое, што ўрады Польшчы, Літвы і Латвіі закрылі большасьць памежных пераходаў.
З 9 ліпеня Нацыянальная карта Вугоршчыны даступная для беларусаў, гэта аналяг працоўнага дазволу на жыхарства. Разьбіраемся, што гэта зьмяняе.
Зьмены ўвайшлі ў сілу з 1 жніўня.
Расея, ЗША і некалькі іншых краін 1 жніўня праводзяць гістарычны абмен вязьнямі. Пры гэтым у розных сьпісах з імёнамі вызваленых, якія публікуюць мэдыя, няма аніводнага беларуса.
Муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, якую нядаўна перавялі ў гомельскае СІЗА-3, дзе яна чакае новага суду, расказаў Свабодзе пра новыя праблемы з прадуктовымі перадачамі для Паліны, а таксама пра тое, як прайшла яе апошняя псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза.
Беларускага мастака Аляксея Кузьміча, якога 29 жніўня затрымалі ў Францыі, калі ён спрабаваў у рамках пэрформансу раскапаць магілу ван Гога, адправілі ў СІЗА на месяц.
Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся праз тое, што ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў.
Беларускія прадпрыемствы за першае паўгодзьдзе 2024 году звольнілі на 37,3 тысячы чалавек больш, чым прынялі на працу, сьведчыць статыстыка Белстату.
Рыка Крыгер сапраўды хацеў паехаць ва Ўкраіну, але ў часе пошуку замежных вайсковых падразьдзелаў, якія ваююць у складзе ўкраінскага войска, трапіў на інтэрнэт-мэсэнджары, створаныя сілавымі органамі Беларусі для выяўленьня добраахвотнікаў.
Справа можа тычыцца шпіянажу, але Вайсковая жандармэрыя Польшчы яшчэ вывучае абставіны.
Заснавальніка і кіраўніка Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслава Івашкевіча і аўтара відэапраграм мэдыяпраекту Сяргея Чалага ўнесьлі ў базу вышуку расейскага МУС. Раней паведамлялася пра знаходжаньне ў гэтай базе траіх былых супрацоўнікаў БРЦ, а цяпер журналістаў «Бюро Мэдыя», піша БАЖ.
Лукашэнка памілаваў асуджанага на сьмяротнае пакараньне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, паведаміла 30 ліпеня ягоная прэс-служба.
Банкі Беларусі за першае паўгодзьдзе 2024 году выдалі фізычным асобам крэдытаў на 7,6 млрд беларускіх рублёў, сьведчыць статыстыка Нацбанку.
Паводле зьвестак судовай статыстыкі, у першым паўгодзьдзі 2024 году ў Беларусі асудзілі 353 непаўналетніх, што на 27,9% больш, чым у 1-ым паўгодзьдзі 2023 году.
Менск выдасьць Анкары абвінавачанага ў забойстве грамадзяніна Турэччыны, вынікае з паведамленьня Генпракуратуры Беларусі.
Матэрыяльную шкоду ацанілі ў 1000 эўра.
Беларускі мастак Аляксей Кузьміч назваў сваю акцыю Renaissance і абгрунтаваў яе тым, што «невыносна жыць у сьвеце, дзе скончыліся мастакі».
У клюба, які няўдала пажартаваў з падарункам на дзень нараджэньня ўдзельніка, пачаліся праблемы.
Яраслаў Кірвель паходзіць са шматдзетнай сям’і, сам вучыўся маляваць і граць музыку.
Загрузіць яшчэ