Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэдуры вызваленьня беларускіх палітвязьняў ідуць іншым шляхам, — кіраўнік МЗС Польшчы Сікорскі


Радослаў Сікорскі. Архіўнае фота
Радослаў Сікорскі. Архіўнае фота

Намаганьні па вызваленьні беларускіх палітвязьняў, у тым ліку Анджэя Пачобута, вядуцца ішым шляхам, мы дамагаемся гэтага кожны дзень, цытуе кіраўніка МЗС Польшчы Радослава Сікорскага TVN24.

Міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі 2 жніўня адказаў на пытаньне, чаму падчас учорашняга абмену зьняволенымі паміж Захадам і Расеяй ня вызвалілі беларускага палітвязьня Анджэя Пачобута.

«Я хацеў бы запэўніць вас, што працэдуры вызваленьня іншых палітвязьняў, беларускіх палітвязьняў, у тым ліку Анджэя Пачобута, ідуць іншым шляхам, — заявіў Сікорскі. — Гэта ў маіх думках кожны дзень».

Пра дэталі апэрацыі па абмене палоннымі, у тым ліку пра перадачу агента ГРУ Паўла Рубцова, Сікорскі гаварыць не захацеў, у гэтым пытаньні ён адаслаў журналістаў да спэцслужбаў і пракуратуры.

Анджэй Пачобут — вядомы журналіст і грамадзкі дзяяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі.

У 2002 годзе прыйшоў у журналістыку. Працаваў у першых незалежных горадзенскіх газэтах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», рэспубліканскай газэце «Народная воля», газэце СПБ на польскай мове Głos znad Niemna («Голас з-над Нёману»). Быў рэдактарам часопіса СПБ Magazyn Polski na uchodźstwie, карэспандэнтам буйнога польскага выданьня Gazeta Wyborcza. Займаўся тэмамі, зьвязанымі з гісторыяй спэцслужбаў СССР, антысавецкага супраціву ў Заходняй Беларусі, Арміі Краёвай.

Анджэя Пачобута арыштавалі ў сакавіку 2021 году, а 8 лютага 2023 году яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўленьня волі.

Хто такі Анджэй Пачобут

  • Анджэй Пачобут — вядомы журналіст і грамадзкі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі.
  • Нарадзіўся 17 красавіка 1973 году ў Вялікай Бераставіцы (Горадзенская вобласьць). Яму 49 гадоў. Жыве ў Горадні. Жанаты, двое дзяцей: старэйшая дачка вучыцца ў Горадні ў мэдычным унівэрсытэце, малодшы сын ходзіць у школу.
  • У 2002 годзе прыйшоў у журналістыку. Працаваў у першых незалежных горадзенскіх газэтах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», рэспубліканскай газэце «Народная воля», газэце СПБ на польскай мове Głos znad Niemna («Голас з-над Нёману»). Быў рэдактарам часопіса СПБ Magazyn Polski na uchodźstwie, карэспандэнтам буйнога польскага выданьня Gazeta Wyborcza. Займаўся тэмамі, зьвязанымі з гісторый спэцслужбаў СССР, антысавецкага супраціву ў Заходняй Беларусі, Арміяй Краёвай.
  • 25 сакавіка 2021 году Андрэя Пачобута затрымалі, прыйшоўшы да яго зь ператрусам.
  • Трох фігурантак «польскай справы» Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву у траўні 2021 вызвалілі ўзамен на выезд зь Беларусі. Пачобут адмовіўся ад такой прапановы. Старшыню Анжаліку Борыс у сакавіку 2022 вызвалілі зь СІЗА пад хатні арышт.
  • У Анджэя хворае сэрца. Раней, асабліва ў сьпёку, у яго часта здараліся прыступы, ён слабеў, клаўся ў шпіталь праз парушаны рытм сэрца.
  • За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасьні 1939-га Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальваньні варожасьці па нацыянальнай прыкмеце». У публікацыі Пачобут назваў напад СССР на Польшчу 17 верасьня 1939 году агрэсіяй. Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасьці ў Беларусі, артыкул пра здушэньне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст 2006 году пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падпольля на Горадзеншчыне.
  • У 2023-м Пачобуту вынесьлі прысуд — 8 гадоў калёніі. 21 чэрвеня стала вядома, што палітвязьня перавялі ў наваполацкую калёнію № 1.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG