Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Расеі ў Беларусь не прапусьцілі 3 тоны арэхаў і сухафруктаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Такое рашэньне прынялі на мытні.

У Бранскай вобласьці Расеі затырмалі аўтамабіль, у які перавозіў у Беларусь арэхі і сухафрукты, паведаміў Рассельгаснагляд.

Агляд грузавіка паказаў, што тавар ня мае фітасанітарных сэртыфікатаў. Дакумэнт патрабаваўся, каб даказаць адпаведнасьць тавару патрабаваньням краіны-атрымальніцы, то бок Рэспубліцы Беларусь.

Раней з Бранскай вобласьці Расеі на тэрыторыю Беларусі не прапусьцілі 22 тоны кавуноў і 23,6 тоны цыбулі. Забарону на іх правоз таксама наклаў Рассельгаснагляд.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG