Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чарзе на ўезд у Эўразьвяз зь Беларусі — больш за тры тысячы транспартных сродкаў


Чарга на беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота
Чарга на беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота

Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся праз тое, што ўрады Польшчы, Літвы і Латвіі закрылі большасьць памежных пераходаў.

На выезд у краіны Эўразьвязу ў чарзе на беларускай тэрыторыі чакаюць 3 065 легкавых аўтамабіляў, фураў і аўтобусаў.

Раніцай 2 жніўня ў чэргах на мяжы з краінамі Эўразьвязу стаяла 970 легкавых аўтамабіляў, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

На 8-ю гадзіну 2 жніўня ў чэргах стаялі

550 легкавых аўтамабіляў у пункце пропуску Берасьце – Тарэспаль (Польшча),
220 — Каменны Лог – Меднікі (Літва),
200 — Беняконі – Салечнікі (Літва),
У пункце пропуску Грыгораўшчына – Патэрніекі (Латвія) чаргі не было.

Колькасьць грузавых аўтаммабляў склала 2015, зь іх:

910 фураў на памежным пераходзе Беняконі – Салечнікі (Літва),
760 — на памежным пераходзе Каменны Лог – Меднікі (Літва),
345 — у пункце пропуску Грыгораўшчына – Патэрніекі (Латвія),
100 — у пункце пропуску Казловічы – Кукурыкі (Польшча).

Абсалютны рэкорд зафіксаваны 22 сакавіка: чарга на выезд зь Беларусі ў кірунку ЭЗ складала 3690 фураў.

У чарзе на выезд у Польшчу стаялі 69 аўтобусаў, у Літву ў пункце пропуску Каменны Лог — 11, на іншых кірунках аўтобусаў у чэргах не было.

Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся ад таго, што ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў. Адбылося гэта пасьля шматлікіх нелегальных пераходаў мяжы зь беларускай тэрыторыі. Наступствы мігранцкага ціску з боку ўладаў Беларусі, а таксама іх саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны сталі прычынай разгляду закрыцьця памежных пунктаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG