Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Польшчы: праязны дакумэнт іншаземца зьяўляецца эквівалентам польскага пашпарта. Чаму гэта важна?


Польскі праязны дакумэнт іншаземца
Польскі праязны дакумэнт іншаземца

Цэнтар беларускай салідарнасьці ў Варшаве атрымаў адказ зь Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы на свой запыт аб праязным дакумэнце іншаземца.

Згодна з інтэрпрэтацыяй МУС, атрыманай кіраўніцай аддзела прававой дапамогі Цэнтру беларускай салідарнасьці Вольгай Дабравольскай, польскі праязны дакумэнт зьяўляецца эквівалентам пашпарта, выдадзенага польскім грамадзянам.

Праязны дакумэнт іншаземца, такім чынам, можа служыць ня толькі для перасячэньня мяжы, але і для пацьвярджэньня асобы яго ўладальніка.

Таксама ў сваёй інтэрпрэтацыі МУС адзначыла, што пры падачы заявы на часовы ці пастаянны дазвол на жыхарства, дазвол на жыхарства доўгатэрміновага рэзыдэнта ЭЗ іншаземец можа падаць дзейны польскі праязны дакумэнт, калі ў яго няма магчымасьці прадставіць свой беларускі пашпарт ці іншы праязны дакумэнт.

Цэнтар беларускай салідарнасьці паведамляе, што цяпер беларусы могуць карыстацца польскім праязным дакумэнтам для пацьвярджэньня асобы:

  • У адміністрацыйных органах.
  • У банках.
  • Пры перасячэньні мяжы.
  • У іншых выпадках, калі неабходна засьведчыць сваю асобу.

7 кастрычніка 2023 году Аляксандар Лукашэнка забараніў амбасадам і консульствам Беларусі за мяжой выдаваць і абменьваць пашпарты.

Як вынік, тысячы беларускіх грамадзян, якія пражываюць за мяжой, страцілі магчымасьць абмяняць ці атрымаць новы пашпарт у краіне пражываньня ці працы. Многія зь беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну з палітычных прычын, на радзіме ім пагражаюць катаваньні і турэмнае зьняволеньне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG