Апоўдні 1 жніўня ў чэргах на мяжы з краінамі Эўразьвязу стаяла 920 легкавых аўтамабіляў, паведамляе Памежны камітэт Беларусі. Гэта рэкордная лічба легкавікоў у чарзе, якую нам удалося знайсьці ў сёлетняй статыстыцы Памежнага камітэту.
На 12-ю гадзіну 1 жніўня ў чэргах стаялі
- 400 легкавых аўтамабіляў у пункце пропуску Берасьце — Тарэспаль (Польшча),
- 300 — Каменны Лог — Меднікі (Літва),
- 220 — Беняконі — Салечнікі (Літва),
- У пункце пропуску Грыгораўшчына — Патэрніекі (Латвія) чаргі не было.
Да 14-ай гадзіны ў Каменным Логу і Беняконях прапусьцілі па 20 легкавых аўтамабіляў, чарга на мяжы з Польшчай ня зьменшылася.
За апошнія 24 гадзіны колькасьць аўтамабіляў, якія чакаюць уезду ў Літву, павялічылася на 210 адзінак, паведамляе Памежны камітэт. Найбольшая чарга — перад пунктам пропуску Меднікі (зь беларускага боку Каменны Лог), яго супрацоўнікі за 24 гадзіны прынялі на сваю тэрыторыю 38% транспарту ад нормы, сьцьвярджаюць у Памежным камітэце. Кантрольныя службы польскага памежнага пераходу Тарэспаль, паводле беларускіх памежнікаў, аформілі 34% легкавікоў.
Да 14-ай гадзіны
Таксама а 14-й гадзіне 1 жніўня ў чэргах стаяла 2125 фураў, зь іх:
- 930 фураў на памежным пераходзе Беняконі — Салечнікі (Літва),
- 760 — на памежным пераходзе Каменны Лог — Меднікі (Літва),
- 350 — у пункце пропуску Грыгораўшчына — Патэрніекі (Латвія),
- 100 — у пункце пропуску Казловічы — Кукурыкі (Польшча).
Абсалютны рэкорд быў зафіксаваны 22 сакавіка: у той дзень чарга на выезд зь Беларусі ў кірунку ЭЗ складала 3690 фураў.
У чарзе на выезд у Польшчу стаялі 65 аўтобусаў, у Літву ў пункце пропуску Каменны Лог — 8, на іншых кірунках аўтобусаў у чэргах не было.
Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся ад таго, што ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў. Адбылося гэта пасьля таго, як зь беларускай тэрыторыі фіксаваліся шматлікія нелегальныя пераходы мяжы. Наступствы мігранцкага ціску з боку ўладаў Беларусі, а таксама іх саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны сталі прычынай разгляду закрыцьця памежных пунктаў і ўхваленьня такіх рашэньняў.
Форум