Галоўнай мэтай укараненьня EES называюць ўзмацненьне бясьпекі на мяжы і перадухіленьне нелегальнай міграцыі.
Ад жніўня 2023 году колькасьць ІТ-кампаній зь беларускім капіталам у Польшчы вырасла на 15%, паведамляе dev.by са спасылкай на зьвесткі цэнтру эканамічнай інфармацыі Польшчы.
Увечары 20 жніўня ў сюжэце дзяржаўнай тэлевізіі паказалі трох палітвязьняў, вызваленых праз памілаваньне. Сярод іх — журналістка Ксенія Луцкіна, якая правяла за кратамі 3 гады і амаль 8 месяцаў. Праваабаронцам агулам вядомыя прозьвішчы 8 палітвязьняў, якія выйшлі на волю.
Журналіста абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» і ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні», паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Судзьдзя Мікалай Сяргейка прызначыў палітвязьню яшчэ адзін год пазбаўленьня волі.
У Гішпаніі памерла Марыя Браньяс Марэра, якая лічылася найстарэйшым чалавекам на Зямлі. Ёй было 117 гадоў. Пра сьмерць доўгажыхаркі паведамілі ў сацыяльнай сетцы Х яе блізкія.
На сераду 21 жніўня ў Гомельскай вобласьці абвясьцілі чырвоны ўзровень небясьпекі, а ў цэлым па Беларусі — аранжавы, паведамілі ў Белгідрамэце. Прычына — сьпёка і моцныя залевы з навальніцамі.
Пры наяўнасьці базаў дадзеных ў актывістаў раз-пораз у СМІ зьяўляецца асабістая інфармацыя пра сілавікоў, чыноўнікаў ды проста звычайных людзей. Калі гэта мае сэнс, а калі — не.
Людзі найбольш баяцца фільтрацыі. Украінская служба Радыё Свабода расказала, як працуе эвакуацыйны калідор празь Беларусь.
Эўразьвяз забараніў увоз у Беларусь тавараў сэканд-хэнд. Беларускія ўлады заявілі, што рады гэтаму, і прагназуюць разьвіцьцё айчыннай лёгкай прамысловасьці. Але што пра гэта думаюць беларусы?
Паводле экс-палітвязьня, тым, каму прапаноўвалі зьвярнуцца з прашэньнем аб памілаваньні, заставалася сядзець менш за год.
Ксяндза Паўла Ярашэвіча асудзілі паводле адміністрацыйнага артыкулу за «распаўсюд экстрэмізму».
У Менскім гарадзкім судзе разгледзяць пазовы аб ліквідацыі некалькіх дабрачынных арганізацый.
Пералік відаў дзейнасьці для рамесьнікаў скароціцца, бо захаваць плянуюць «выключна самабытныя віды дзейнасьці».
Цягам ліпеня праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі істотнае павелічэньне колькасьці беларусаў, асуджаных у крымінальным парадку з палітычных матываў: за ліпень асудзілі 170 чалавек.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Праваабаронцам стала вядома пра як мінімум 15 справаў «аб замене абмежаваньня волі» на калёнію асуджаным раней з палітычных матываў.
Суразмоўцы расказваюць пра бідэ ў жаночых камэрах, татальнае відэаназіраньне і сучасны спартовы комплекс. А таксама пра недаробкі і няхватку супрацоўнікаў.
У ліпені і жніўні мігрантаў на беларуска-польскай мяжы было ўдвая менш, чым у чэрвені.
Усіх фігурантаў абвінавачваюць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Частка падсудных не знаходзіцца ў Беларусі.
Узброеныя сілы Ўкраіны ўзялі ў палон некалькі соцень расейскіх салдатаў тэрміновай службы ў Курскай вобласьці, паведамляе амэрыканская газэта The Washington Post.
З заклікам да міжнароднай супольнасьці, міжнародных інстытутаў, «палітыкаў і дыпляматаў усіх краін» садзейнічаць вызваленьню палітвязьняў у Беларусі выступіла 17 жніўня Аб’яднаньне сваякоў і былых палітвязьняў.
У МЗС Літвы заявілі, што выключэньні, якія ўступаюць у сілу 17 жніўня і дазваляюць уехаць у Літву некаторым аўтамабілям зь беларускімі нумарамі, прымяняюцца ў сувязі зь неабходнасьці падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасьці.
У Беларусі працягваюцца затрыманьні і суды паводле палітычна матываваных абвінавачаньняў.
The Washington Post сабрала меркаваньні экспэртаў пра тое, што трэба ведаць аб сьпёцы і яе ўплыве на мігрэнь і іншыя галаўныя болі.
Тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў, што кіраўнікі Беларусі сёньня «падпісаў Указ аб памілаваньні 30 асобаў, асуджаных за злачынствы пратэставай накіраванасьці».
3117 несанкцыянаваных уездаў па так званым «беларускім маршруце» зафіксавала фэдэральная паліцыя Нямеччыны сёлета, гаворыцца ў адказе фэдэральнага ўраду на запыт парлямэнцкай групы «Альтэрнатыва для Нямеччыны».
«Экстрэмісцкім фармаваньнем» прызналі ў Беларусі аб’яднаньне «Пагоня», вынікае з абноўленага пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Камісаранку вінавацяць у «распальваньні варожасьці», «паклёпе на Лукашэнку» і яго «абразе».
Па стане на 16 жніўня ў Беларусі 1378 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
У чэрвені Ўкраіна дамаглася вызваленьня пяці сваіх грамадзян, арыштаваных на тэрыторыі Беларусі. Паводле амбасадара Ўкраіны ў асаблівых даручэньнях у Беларусі Ігара Кізіма, за кратамі застаюцца яшчэ 8 грамадзян Украіны.
З 14 жніўня Швайцарыя ўвяла санкцыі ў дачыненьні да 27 грамадзян Беларусі, у асноўным — адказных за рэпрэсіі, а таксама прапагандыстаў і прадстаўнікоў бізнэсу.
Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай працягвае перамовы зь літоўскім бокам аб спрашчэньні ўезду ў краіну аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі, паведаміў галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
Былога старшыню габрэйскай абшчыны і дырэктара ТАА «Горадзенскае агенцтва нерухомасьці» Рамана Сьмірнова судзяць за абразу Аляксандра Лукашэнкі, піша Hrodna. life.
Пра гэта са спасылкай на старонку мастака-акцыяніста ў «Фэйсбуку» паведамляе агенцтва «Позірк».
Сёлета ў Беларусі — падвышаны попыт на жыльлё. Спыталі ў рыэлтараў і эканамістаў, чаму гэта адбываецца і колькі можа працягвацца.
Цягнікі ў Курск адпраўляюцца зь Менску па раскладзе, квіткі на іх даступныя, нягледзячы на ваенныя дзеяньні ў рэгіёне, вынікае са зьвестак з сайта БЧ.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Цэнтральнае выведнае ўпраўленьне (ЦРУ) ЗША склала рэйтынг краінаў паводле тэмпаў прыросту насельніцтва за 2024 год.
Яго дзед Пракоп Сырскі служыў выведнікам. За тое, што на тэрыторыі сёньняшняй Наўгародзкай вобласьці выкрыў знаходжаньне нямецкіх войскаў, якія перашкаджалі руху савецкай пяхоты, быў узнагароджаны ў 1942 годзе мэдалём «За Адвагу».
Кіраўнік «Дому творцаў» Сяржук Доўгушаў кажа, што ўстанова пад пагрозай закрыцьця. Уладальнік памяшканьня істотна павысіў кошт арэнды, скарацілася партнэрская падтрымка.
Сільнікава абвінавачваюць у міжнародных кібэрзлачынствах, якія той ладзіў пад вядомымі ў сусьветнай кібэрпрасторы псэўданімамі «J.P. Morgan», «xxx» і «lansky».
Беларускі памежнік скончыў жыцьцё самагубствам на памежнай заставе «Дзівін», што прыкладна за 7 кілямэтраў ад мяжы з Украінай.
Сама меней 116 мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу, памерлі на мяжы зь вясны 2021 году па канец сакавіка 2024 году, вынікае з дакладу праваабаронцаў.
Паводле зьвестак сыноптыкаў, тэмпэратура паветра ў краіне пачне падвышацца ўжо з 14 жніўня.
Правяраць будуць ня ўсіх, каму выдалі пашпарты зь візамі, а выбарачна.
Уезду ў Літву, Латвію і Польшчу чакаюць 2895 транспартных сродкаў — грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.
Беларуская дзяржава пачала адбіраць дамэны ў «экстрэмісцкіх рэсурсаў» яшчэ ў 2023 годзе. Глядзім, да чаго гэта прывяло і што цяпер з папулярнымі некалі парталамі.
Загрузіць яшчэ