Харкаўская абласная пракуратура пачала расьсьледаваньне па факце зьдзекаў і зьбіцьця расейскімі салдатамі ўкраінскіх ваеннапалонных. Раней у сацыяльных сетках зьявілася адпаведнае відэа, якое, як сьцьвярджаецца, было зьнятае ў зоне баявых дзеяньняў у Харкаўскай вобласьці.