У Беларусі пашыраюцца крытэры сацыяльна небясьпечнага становішча.
Агульная колькасьць усіх арыштаваных са сьнежня мінулага году ў сувязі зь дзеяньнямі расейскіх і беларускіх спэцслужбаў на тэрыторыі Польшчы складае 18 чалавек, заявіў 3 чэрвеня кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, каардынатар спэцыяльных службаў Томаш Семоняк.
Дазвол Кіеву выкарыстоўваць амэрыканскую зброю для нанясеньня ўдараў па цэлях на тэрыторыі Расеі можа прывесьці да «фатальных наступстваў», заявіў намесьнік кіраўніка МЗС Расеі Сяргей Рабкоў.
Забарона на імпарт у Літву больш як 2,8 тысячы відаў тавараў беларускай і расейскай вытворчасьці набыла моц 3 чэрвеня.
29 траўня 2024 году ў СМІ зьявілася інфармацыя пра затрыманьне Агенцтвам унутранай бясьпекі Польшчы (ABW) двух беларусаў і паляка за падрыхтоўку дывэрсіяў, у тым ліку падпалаў, у Польшчы на заданьне расейскай вайсковай выведкі.
Міністэрства адукацыі Беларусі разглядае магчымасьць прастаўляць апастыль на працягу аднаго працоўнага дня, паведаміла прэс-служба ведамства.
Сярод пералічаных арганізатараў і выканаўцаў незаконнага перамяшчэньня дзяцей няма Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа Дзьмітрыя Шаўцова, якія фігуравалі ў адпаведных журналісцкіх расьсьледаваньнях.
Раней былы прэзыдэнт Манголіі заклікаў арыштаваць Лукашэнку па прылёце ва Ўлан-Батар.
Раней Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў выступленьні спартоўцам зь Беларусі і Расеі безь дзяржаўных сьцягоў і гімнаў і на ўмовах нэўтральнасьці.
Вартасьць інвэстыцыйнага праекту складае 180 мільёнаў эўра. На заводзе будзе створана ня менш за 150 новых працоўных месцаў.
Асноўная ўвага будзе накіраваная на забесьпячэньне захадаў ваеннага становішча з прыцягненьнем да выкананьня задач атраду «народнага апалчэньня».
Такая інфармацыя вынікае з абноўленага санкцыйнага сьпісу, апублікаванага на сайце Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы.
Сталі вядомыя папярэднія вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Мэксыцы.
Тыдзень на мяжы пачаўся з каляпсу, піша «Люстэрка».
У сустрэчы з Такаевым ад Беларусі ўдзельнічаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі няма.
Распрацоўваньне і ўхваленьне гэтага закону выклікала ў Грузіі вялікія акцыі пратэсту, але яны не змаглі спыніць працэс яго разгляду ў парлямэнце.
Гаспадыня лічыць, што сума за дом была нашмат ніжэйшая за рынкавую.
Пастанову падпісаў прэм'ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка.
Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ў Манголіі зь першым дзяржаўным візытам. У 1992 годзе ён ужо наведваў гэтую краіну, калі быў дэпутатам.
Падчас сумесных лётна-тактычных вучэньняў зь сіламі і сродкамі ВПС, войскаў СПА Беларусі і ВКС Расеі, быў зроблены акцэнт на «тактычнай вывучцы беларускіх лётчыкаў».
Падзеі 3 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц, выступаючы 2 чэрвеня на Ўсходненямецкім эканамічным форуме, згадаў гатоўнасьць NATO абараніць сябе пры неабходнасьці і дадаў, што Масква павінна дакладна гэта ўсьведамляць.
Памочнік прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу пацьвердзіў 2 чэрвеня, што Ізраіль пагадзіўся з палажэньнямі пляна спыненьня вайны ў сэктары Газа, які прасоўвае прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.
7694 спробы нелегальнага пранікненьня мігрантаў з тэрыторыі Беларусі спынілі ў траўні 2024 году Літва, Латвія і Польшча.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская ў віншаваньні Італіі з Днём абвяшчэньня рэспублікі падзякавала гэтай краіне за «нязьменнае сяброўства, салідарнасьць і падтрымку» дэмакратычных сілаў і народа Беларусі.
Экс-прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які балятуецца на новы тэрмін, зарэгістраваўся ў сацыяльнай сетцы TikTok, якую ён у бытнасьць кіраўніком Белага дому спрабаваў забараніць з матываў нацыянальнай бясьпекі.
Падчас сустрэчы з намесьніцый міністра юстыцыі і ўнутраных справаў Манголіі Баярсайхан Солангоо кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў падкрэсьліў «патэнцыял для разьвіцьця ўзаемадзеяньня ў розных сфэрах, у тым ліку ў вырашэньні задачаў падтрыманьня міру, бясьпекі і правапарадку».
У прэзыдэнцкай гонцы ў ЗША ўдзельнічае трэці кандыдат, які можа рэальна паўплываць на вынік выбараў.
Белгарадзкую вобласьць Расеі ў ноч на нядзелю зноў абстралялі. У горадзе Шабекіне пацярпелі шасьцёра мірных жыхароў.
Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях атрымалі інфармацыю аб задымленьні ў тунэлі на станцыі мэтро «Юбілейная плошча» і выехалі па выкліку, паведаміла прэс-служба ведамства.
Улады папрасілі тысячы жыхароў пакінуць свае дамы.
Украіне цяпер дазволена выкарыстоўваць заходнюю зброю для нанясеньня ўдараў па цэлях на тэрыторыі Расеі. Што зьменіць гэтае рашэньне і як яно паўплывае на лінію фронту ва Ўкраіне?
Увечары 2 чэрвеня праціўнікі «закону аб іншаземных агентах» зьбяруцца ў Тбілісі на плошчы Рэспублікі, дзе адбудзецца дабрачынны канцэрт — «Грузінскія музыкі за эўрапейскую будучыню».
Сілавікі працягваюць затрыманьні, у тым ліку за даўнія справы.
На заставе сьцьвярджаюць, што памежнікі мелі інфармацыю аб перавозцы кантрабанды.
Афіцыйны Пэкін у чарговы раз выступіў супраць ідэі пра незалежнасьць Тайваню і зьвінаваціў Захад ва ўмяшаньні ва «ўнутраныя справы».
Падзеі 2 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Кіраўнік каманды распрацоўнікаў праграмы для галасаваньня Павел Лібер ацаніў вынікі выбараў у Каардынацыйную раду. На думку Паўла, камандзе ўдалося стварыць унікальны перадавы прадукт, які паказаў сябе як надзейнае рашэньне.
Дняпроўская ГЭС — найбуйнейшая гідраэлектрастанцыя Ўкраіны, разьмешчаная ў горадзе Запарожжа — была ў ліку аб’ектаў энэргетыкі, якія зазналі ў ноч на 1 чэрвеня ракетны удар расейскіх войскаў.
Аляксандар Лукашэнка 1 чэрвеня прыбыў у Манголію зь першым афіцыйным візытам з моманту ўсталяваньня ў 1992 годзе дыпляматычных адносін паміж Беларусьсю і гэтай дзяржавай у Паўночна-Ўсходняй Азіі.
Буфэрная зона на мяжы зь Беларусьсю будзе адноўленая 4 чэрвеня, заявіў на прэс-канфэрэнцыі 1 чэрвеня ў горадзе Тамашуў-Мазавецкі віцэ-прэм’ер Польшчы — міністар нацыянальнай абароны Ўладзіслаў Касіняк-Камыш.
Жыхару Кобрына далі 10 сутак арышту за «распаўсюджваньне экстрэмізму» — кнігі Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды ды Касьцюшкі», якая стаяла ў яго дома на паліцы ў шафе. На гэты выпадак зьвярнуў увагу партал «Зеркало».
Больш за 1700 чалавек прызналі пацярпелымі па справе аб тэракце ў падмаскоўнай канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол».
У ноч на 1 чэрвеня некалькі дзясяткаў чалавек у масках паспрабавалі прарвацца ў офіс найбуйнейшай апазыцыйнай партыі Грузіі — «Адзінага нацыянальнага руху».
Амэрыканская кампанія Open AI паведаміла пра блякаваньне двух расейскіх сетак уплыву, якія выкарыстоўвалі ChatGPT для стварэньня кантэнту і камэнтароў.
Загрузіць яшчэ