Зьяўленьне на беларускай тэрыторыі ПВК «Вагнэр» можа «стымуляваць міграцыйную актыўнасьць на мяжы з Польшчай», заявіў 28 чэрвеня ў этэры Polskie Radio 24 дзяржсакратар канцылярыі польскага прэм'ер-міністра, намесьнік міністра–каардынатара спэцслужбаў Станіслаў Жарын.
Кошт магчымага кантракту складзе 15 млрд даляраў.
Паводле розных ацэнак, пасьля жніўня 2020 году зь Беларусі зьехалі сотні тысяч чалавек. Вялікая частка зь іх не вяртаецца ў краіну, баючыся палітычнага перасьледу. Раней ці пазьней усе гэтыя людзі сутыкнуцца з праблемай замены беларускіх дакумэнтаў.
Улады Каталёніі праінфармавалі мэрыі гэтага рэгіёну Гішпаніі, што тыя павінны дазволіць жанчынам хадзіць у грамадзкія басэйны бяз станіка.
Сьвет павінен аб’яднацца дзеля дэмакратычнай Беларусі і падтрымліваць беларусаў, якія абараняюць свой сувэрэнітэт, напісала 26 чэрвеня ў Твітэры дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
У сталіцы Даніі Капэнгагене 24 чэрвеня ва ўмовах строгай сакрэтнасьці прайшла міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная вайне ва Ўкраіне. Аб гэтым паведамляюць у панядзелак нямецкія СМІ, у тым ліку Deutsche Welle і ARD.
Літоўская мытня паведаміла, што з 3 ліпеня перавозчыкі некаторых тавараў, што транпартуюцца зь Літвы транзытам праз Расею і/ці Беларусь, мусяць падаваць дэклярацыю вытворцы.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда 19 чэрвеня на сустрэчы з дыпляматычным корпусам краіны заявіў, што Варшава будзе «змагацца на міжнародных форумах за вызваленьне ўсіх палітвязьняў», а таксама выступаць за «ўзмацненьне абмежавальных мер, якія накладаюцца на Беларусь».
Па словах кіраўніка МУС Агне Білатайце, дарога дапаможа больш эфэктыўна кантраляваць дзяржаўную мяжу, забясьпечыць больш апэратыўнае рэагаваньне службовых асоб на парушэньні мяжы і выпадкі пашкоджаньня фізычнага барʼера.
Запрашэньне Ўкраіны ў NATO ня будзе абмяркоўвацца на будучым саміце ў Вільні, заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. Замест гэтага саюзьнікі будуць вырашаць, як наблізіць Украіну да NATO.
Офіс прэзыдэнта Чэхіі растлумачыў словы кіраўніка дзяржавы аб тым, што грамадзяне Расеі, якія жывуць у краінах Захаду ва ўмовах вайны, якую Расея вядзе ва Ўкраіне, павінны быць «пад пільнай увагай спэцслужбаў».
Беларусь сёлета займае другое пасьля ЗША месца ў колькасьці замежных інвэстыцый у Польшчу. Пра гэта піша Dziennik Gazeta Prawna са спасылкай на Польскае агенцтва інвэстыцый і гандлю.
У панядзелак прэзыдэнт ЗШП перанес працэдуру выдаленьня зубнога нэрва. Пра гэта паведамляе Голас Амэрыкі.
Пра пэрспэктывы суду над Лукашэнкам расказаў былы старшыня Канстытуцыйнага суду Літвы, дырэктар Цэнтру права і дэмакратыі JusticeHub Дайнюс Жалімас.
Прэзыдэнт Чэхіі Пэтр Павэл запрасіў у сваю рэзыдэнцыю ў Праскім Градзе школьніцу з Украіны, якую абражалі чэскія аднаклясьнікі.
Ксёндз Пётр Урубель стаў душпастырам cупольнасьці беларусаў, якія жывуць на тэрыторыі Гданьскай архідыяцэзіі.
За плян рэформаў прагаласавала большасьць кіраўнікоў МУС краінаў Эўразьвязу.
Польшча дэпартавала ў Расею былога супрацоўніка контраразьведвальнага падразьдзяленьня ўпраўленьня ФСБ па Дагестане Эмрана Наўрузбекава, які ўцёк з Расеі ў 2017 годзе, публічна расказаў пра фабрыкацыю ведамствам «тэрарыстычных спраў», а потым папрасіў у польскіх улад палітычнага прытулку.
Кампанія LTG Cargo (уваходзіць у групу дзяржаўнай кампаніі «Літоўскія чыгункі») на мінулым тыдні адхіліла 47 заявак на транспартаваньне грузаў, 17 зь іх (36,2%) тычыліся экспарту або імпарту прадукцыі ў Беларусь або зь яе.
Паводле літоўскіх памежнікаў, іхныя калегі з Латвіі за апошні дзень не зарэгістравалі ніводнага такога факту, а з Польшчы папярэдзілі парушэньне памежнага рэжыму 124 іншаземцамі.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі, выступаючы 2 чэрвеня ў Варшаве на XIII кангрэсе «Польшча — вялікі праект», заклікаў да «ўступленьня ў мірныя альянсы вызваленыя нацыі» Ўкраіны і Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен ухвалілі супольную заяву з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Напярэдадні малдоўскія ўлады абвясьцілі аб надзвычайных умовах бясьпекі і закрыцьці паветранай прасторы. Абслугоўваюцца толькі самалёты афіцыйных дэлегацый, якія прыбываюць на саміт.
Беларуская школа ў Варшаве абвяшчае набор на новы навучальны год. Цяпер ня толькі ў сталіцы Польшчы, але і ў іншых гарадах — Беластоку, Гданьску, Кракаве, Познані — будуць суботнія заняткі офлайн.
Рыскае агенцтва помнікаў перамясьціла помнік паэту Аляксандру Пушкіну, які стаяў у рыскім парку Кронвалда, на склад, каб пазьней перадаць яго музэю Саюзу мастакоў.
Працэс каардынуюць міністры абароны Нямеччыны і Літвы.
На думку Мытнага камітэту Беларусі, гэта нібыта «яшчэ больш пагоршыць стан спраў эўрапейскага бізнэсу». Польшча з 1 чэрвеня ўводзіць забарону на ўезд зь беларускай тэрыторыі грузавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі і Расеі.
Польшча з 1 чэрвеня ўводзіць забарону на ўезд зь беларускай тэрыторыі грузавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі і Расеі, паведаміла ў панядзелак польскае Міністэрства ўнутраных спраў.
На высокім узроўні ў Вашынгтоне, Брусэлі і Стакгольме прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі правёў кансультацыі па праекце альтэрнатыўнага беларускага пашпарта.
Апрача Вугоршчыны, як піша прэстыжнае выданьне, супраць прыняцьця 11-га пакета санкцый ЭЗ у дачыненьні да Расеі выказваецца Грэцыя. Атэны нібыта патрабуюць вывесьці шэраг сваіх кампаній са сьпіса арганізацый, на якія могуць быць накладзеныя новыя абмежаваньні.
Пасьля года стараннага плянаваньня, неабходных дакумэнтаў і вырабу, на Старамесцкай плошчы ў Празе адкрылі мэмарыяльную дошку ў гонар Францішка Скарыны (1470-1522), паведамляе амбасада Літвы ў Чэхіі.
ЭЗ больш не залежыць ад расейскага выкапнёвага паліва, заявіў афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі Цім Макфі на брыфінгу ў Брусэлі. За апошнія 12 месяцаў ЭЗ паказаў, што здольны супрацьстаяць Расеі і яе спробам выкарыстоўваць крыніцы энэргіі як зброю, сказаў ён.
На падставе ўведзеных у дачыненьні да Беларусі і Расеі санкцый у Літве замарозілі маёмасьць 15 кампаній і адной фізычнай асобы, паведамляе партал навінаў Delfi са спасылкай на Службу расьсьледаваньня фінансавых злачынстваў Літвы.
Перад пасяджэньнем Эўрапейскай рады ў замежных справах 22 траўня, дзе будзе прымацца рашэньне аб новых санкцыях супраць Расеі, Сьвятлана Ціханоўская заклікала ЭЗ увесьці больш строгія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Сярод тых, хто атрымаў адмову ў ДНЖ, ёсьць і беларусы, якія даўно жывуць у Літве, расказала агенцтву Delfi кіраўніца літоўскай міграцыйнай службы Эвеліна Гудзінскайце.
За два гады толькі ў Польшчу зь Беларусі выехала 97–111,5 тысячы грамадзян, заявіла на брыфінгу 18 траўня старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна.
Затрыманага зьмясьцілі ў СІЗА на 3 месяцы да суду.
Са Ён Шрэдэр-Кім — жонку былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шрэдэра — звольнілі з кампаніі NRW.Global Business пасьля ўдзелу разам з мужам ва ўрачыстым прыёме ў амбасадзе РФ у Бэрліне на 9 траўня.
У Польшчы стварылі пэтыцыю за захаваньне цяперашняй сыстэмы адукацыі для беларускай меншасьці на Падляшшы.
У Вільні прайшла дыскусія «Разумець Беларусь». Сярод удзельнікаў былі сем сяброў дэлегацыі Эўрапарлямэнту для сувязяў зь Беларусьсю, а таксама дэпутаты Літоўскага Сейму, беларускія дэмакратычныя палітыкі, экспэрты.
У Брусэлі адбылася сустрэча прэзыдэнта Азэрбайджана Ільхама Аліева і прэм'ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна пры пасярэдніцтве старшыні Эўрапейскай рады Шарля Мішэля.
Улады Кіпру і Мальты анулявалі «залатыя пашпарты» дзясяткаў грамадзянаў Беларусі і Расеі ў адказ на поўнамаштабнае расейскае ўварваньне ва Ўкраіну.
Цяпер улады Літвы праводзяць праверку.
Паводле зьвестак на пачатак 2023 году, на літоўска-беларускай мяжы затрымалі каля 44 мільёнаў грыўняў (прыблізна 1,1 мільёна эўра ў эквіваленце).
Вугоршчына дамагаецца, каб з будучага пакету санкцый Эўразьвязу прыбралі трох чалавек, у тым ліку кіраўніка Беларускай чыгункі Ўладзімера Марозава, паведамілі крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі.
Тавары на суму больш як адзін мільярд даляраў, адпраўленыя ў 2022 годзе з краінаў Эўрапейскага Зьвязу ў Армэнію, Казахстан і Кіргізстан, «зьніклі» падчас транзыту праз тэрыторыю Расеі.
Польшча ня стала працягваць забарону на пасажырскія чыгуначныя зносіны зь Беларусьсю, якую ўвялі тры гады таму. Аднак аднаўляць рух цягнікоў пакуль не плянуюць.
ПВК «Вагнэр» уключылі ў эўрапейскі сьпіс тэрарыстычных арганізацый. За гэта прагаласавалі дэпутаты Нацыянальнага збору Францыі.
У чэрвені і кастрычніку чакаюцца дзьве справаздачы аб прагрэсе Ўкраіны на шляху эўрапейскай інтэграцыі.
А 4-й гадзіне раніцы 9 траўня расейскія войскі зноў абстралялі Ўкраіну, на гэты раз крылатымі ракетамі «Калібар» і Х-101/Х-555.
Загрузіць яшчэ