Апытаньні грамадзкай думкі, якія цытуе Reuters, паказваюць, што кіроўная партыя Права і Справядлівасьць (ПіС) можа перамагчы на выбарах, але пры гэтым сутыкнуцца зь немагчымасьцю сфармаваць парлямэнцкую большасьць.
Апазыцыя, найперш лібэральная Грамадзянскай плятформа, спадзяецца, што сёньняшняя дэманстрацыя актывізуе выбарнікаў. «Надыходзяць вялікія перамены, гэта знак адраджэньня Польшчы,» — зьвярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу ў цэнтры Варшавы лідэр Грамадзянскай плятформы Дональд Туск.
Паводле Туска, выбары стануць вырашальнымі для правоў жанчын і меншасьцяў у Польшчы.
ПіС знаходзіцца ва ўладзе ад 2015 году і вядзе сваю кампанію, абяцаючы стрымаць прыток мігрантаў у Польшчу і даваць фінансавую падтрымку сем’ям і людзям сталага веку.
Грамадзкі тэлеканала TVP, які крытыкі называюць рупарам ураду, цытуе паліцыю, якая ацаніла колькасьць удзельнікаў сёньняшняй дэманстрацыі прыкладна ў 100 тысяч. Паводле Туска, у дэманстрацыі бярэ ўдзел бліжэй да мільёна чалавек. Паводле падлікаў найбуйнейшага польскага інтэрнэт-парталу Onet, у маршы ўзялі ўдзел прыблізна 600-800 тысяч чалавек, а даўжыня калёны была каля 4,5 км.