Гэтыя лічбы не ўключаюць дзяцей, якія нарадзіліся ў беларусак з польскім грамадзянствам, адзначае «Белсат»
Паводле статыстычнага ўпраўленьня, большасьць іншаземных парадзіх склалі ўкраінкі. Агулам у Польшчы нарадзілася 16711 дзяцей у мацярок з дазволам на сталае пражываньне ў краіне. Гэта 5,5% ад агульнай колькасьці народжаных у Польшчы дзяцей за 2022 год.
Тымчасам Польскі эканамічны інстытут (ПЭІ) у штотыднёвым аглядзе паведамляе, што са студзеня 2022 па канец чэрвеня 2023 грамадзяне Беларусі адкрылі ў Польшчы 11,7 тыс. прадпрыемстваў.
Як адзначае BPN, толькі ў 2022 годзе на ўлік у сфэры пэнсійнага страхаваньня і страхаваньня па інваліднасьці ў Польшчы стала 108 тысячаў беларусаў. У 2020 годзе гэты паказьнік быў амаль удвая ніжэйшы.
На думку аналітыкаў інстытуту, рэпрэсіўная палітыка ў Беларусі і часта зьвязаныя зь ёй цяжкасьці ў вядзеньні бізнэсу, а таксама пэрспэктыва закрыцьця польска-беларускай мяжы павысілі цікавасьць беларусаў да пошуку магчымасьцяў працаўладкаваньня за мяжой і супрацоўніцтва з польскімі кампаніямі.