Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы: Пытаньне поўнага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю траціць актуальнасьць


Гітанас Наўседа. Архіўнае фота
Гітанас Наўседа. Архіўнае фота

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа лічыць, што поўнае закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю на сёньня страчвае актуальнасьць, бо сытуацыя з вагнэраўцамі стабілізуецца.

Гітанас Наўседа сьцьвярджае, што пасьля падзей з абмеркаваньнем закрыцьця мяжы зь Беларусьсю, Літвой, Латвіяй і Польшчай на фоне зьяўленьня вагнэраўцаў вельмі блізка ад Літвы і польскай мяжы сытуацыя не пагоршылася. Аб гэтым ён заявіў у эфіры LRT, паведамляе BNS.

Наўседа таксама зазначыў, што пасьля сьмерці Яўгенія Прыгожына ў кіраваным ім ПВК «Вагнэр» можна ўбачыць беспарадкі.

«Сёньня ў мяне няма канкрэтнай інфармацыі аб тым, што члены групы „Вагнэр“ знаходзяцца на нашай мяжы і спрабуюць дэстабілізаваць памежную сытуацыю. Польскі бок наўрад ці мог бы сказаць нешта дадатковае», — сказаў прэзыдэнт Літвы.

«Калі сытуацыя ўскладніцца, мы дзейнічаем гэтак жа. Калі сытуацыя застанецца гэткай самай, як цяпер, ці нават стабілізуецца, нам давядзецца рабіць нешта іншае. Ніхто ня хоча зноў закрываць межы дзеля спартовага інтарэсу», — растлумачыў прэзыдэнт Літвы у адказ на пытаньне, наколькі актуальнае зараз закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю.

28 жніўня ў Варшаве адбылася нарада міністраў унутраных справаў Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы.

Міністры краін Балтыі і Польшчы дамовіліся аб двух асноўных крытэрах, пры якіх будзе цалкам закрытая мяжа зь Беларусьсю, паведаміла кіраўніца Міністэрства ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце.

Паводле яе, гэта «збройны інцыдэнт або інцыдэнт на мяжы адной з краінаў, які зьяўляецца сур’ёзнай пагрозай нацыянальнай бясьпецы», а таксама «арганізаваны масавы прарыў нелегалаў».

«Калі будзе зафіксаваны адзін з такіх інцыдэнтаў, будзе праведзены апэратыўны абмен інфармацыяй паміж нашымі службамі, і тады будзе прынятае рашэньне на ўзроўні ўраду», — заявіла міністарка ўнутраных справаў Літвы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG