Улады сталіцы Польшчы канфіскавалі на карысьць дзяржавы будынак, у якім разьмяшчалася школа пры расейскай амбасадзе ў Варшаве. Раніцай у суботу, 29 красавіка, прадстаўнікі мэрыі Варшавы і паліцыянты прыехалі да будынка, каб правесьці вопіс маёмасьці.