Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пачатку году палякі зафіксавалі больш за 21 тысячу спробаў нелегальнага перасячэньня польска-беларускай мяжы


Мігранты на польска-беларускай мяжы
Мігранты на польска-беларускай мяжы

Упаўнаважаны ўраду Польшчы па бясьпецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын паведаміў Польскаму радыё, што з пачатку году польскія службы зафіксавалі больш за 21 тысячу спробаў нелегальнага перасячэньня польска-беларускай мяжы.

За гэты ж пэрыяд, паводле Жарына, было затрымана больш за 550 кантрабандыстаў, якія спрабавалі даставіць нелегалаў у краіны прызначэньня.

Дзяржаўны сакратар канцылярыі прэм’ер-міністра патлумачыў, што па статыстыцы прыкладна кожная дзясятая спроба нелегальна перайсьці мяжу зь Беларусьсю заканчваецца пасьпяховым перасячэньнем сьцяны. Аднак потым мігрантаў затрымліваюць у іншых месцах.

«Па сутнасьці, уся мяжа зь Беларусьсю цяпер ахоплена шматступеннай абаронай, і гэтыя спробы на беларускім кірунку ў прынцыпе неэфэктыўныя. Адных людзей затрымліваюць на лініі мяжы, а іншых, пэўную меншасьць, затрымліваюць на наступных кроках або дыстанцыях на нашай тэрыторыі», — сказаў прадстаўнік урада.

Станіслаў Жарын запэўніў, што фізычны бар’ер і электронныя сродкі значна ўшчыльнілі польска-беларускую мяжу, аднак адзначыў, што яны не стоадсоткава эфэктыўныя, як і іншыя збудаваньні такога тыпу ў сьвеце. Таму ўрад узмацніў патрулі дадатковымі афіцэрамі і салдатамі памежнай аховы.

У інтэрвію Польскаму радыё Жарын патлумачыў, што для нелегальных мігрантаў краіна прызначэньня — ня Польшча: большасьць зь іх імкнецца трапіць у Нямеччыну, Францыю і Данію. Ім дапамагаюць расейскія і беларускія спэцслужбы, а таксама міжнародныя злачынныя групоўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG