Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу прыехалі на «гістарычны» саміт у Кіеў, Расея абстраляла Херсон і Харкаў


Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі (у цэнтры) прыняў удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў Эўразьвязу, якая адбылася ў Кіеве 2 кастрычніка 2023 года
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі (у цэнтры) прыняў удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў Эўразьвязу, якая адбылася ў Кіеве 2 кастрычніка 2023 года

Гэта першы саміт, які адбываецца за межамі краін, якія ўваходзяць у Эўрапейскі зьвяз.

Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу праводзяць 2 кастрычніка сваю сустрэчу ў Кіеве.

Гэта першы саміт, які адбываецца за межамі краін, якія ўваходзяць у Эўрапейскі зьвяз.

«Рады прывітаць міністраў замежных спраў ЭЗ на гістарычнай сустрэчы ва Ўкраіне. Упершыню ў гісторыі па-за цяперашнімі межамі ЭЗ. Але і ў сваіх будучых межах. Я ўдзячны Эўрапейскаму зьвязу і асабіста Жузэпу Бурэлю за непахісную падтрымку Ўкраіны з боку ЭЗ», — напісаў міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Х» (колішні Twitter. — РС).

Высокі прадстаўнік Эўрапейскага Зьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль паведаміў, што саміт праводзіцца ва Ўкраіне, якая ўжо мае статус краіны-кандыдаткі і ў будучыні далучыцца да Эўразьвязу.

«Мы склікаем гістарычную сустрэчу міністраў замежных спраў ЭЗ тут, ва Ўкраіне, краіне-кандадытцы і будучым сябры ЭЗ. Мы тут, каб выказаць нашу салідарнасьць і падрымку ўкраінскаму народу», — заявіў Жузэп Барэль.

Раніцай 2 кастрычніка Расея абстраляла Херсон і Харкаў

Як паведамілі ўлады Харкаўскай вобласьці, па абласным цэнтры нанесьлі ня менш за 5 удараў ракетамі С-300. Папярэдне, ніхто не пацярпеў.

Херсон абстрэльвалі ўсю ноч і раніцай. Паводле ўладаў Херсонскай вобласьці, у горадзе ад ракетных удараў пашкоджаньні атрымалі жылыя дамы, крамы, прадпрыемства, дзіцячы садок, гімназія, газаправод, бізнэс-цэнтар, гуманітаны штаб, царква і станцыя хуткай дапамогі.

У выніку абстрэлаў пацярпела сям’я, дзьвюх сясьцёр, 12 і 13 гадоў, шпіталізавалі — у адной аскепкі трапілі ў жывот, другая мае вострую рэакцыю на стрэс. Іхнай маці аказалі дапамогу дома.

Паводле Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны, расейскія войскі з розных відаў узбраеньня ў ноч на 2 кастрычніка і раніцай абстралялі 132 населеных пунктаў і 111 аб’ектаў інфраструктуры Ўкраіны.

Што папярэднічала

У чэрвені 2022 году краіны Эўразьвязу ўхвалілі рашэньне аб наданьні Ўкраіне і Малдове статус кандыдатаў на ўступленьне ў арганізацыю. Гэтыя дзьве краіны падалі адначасова заяўкі па атрыманьне такога статусу, аднак Малдова апярэдзіла Ўкраіну з рэкамэндацыяй пачатку перамоў.

Эўракамісія плянуе рэкамэндаваць пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб далучэньні да Эўразьвязу

Ад Украіны Эўразьвяз патрабуе сем найважнейшых рэформаў: правесьці зьмены ў Канстытуцыйным судзе, давесьці да канца судовую рэформу, узмацніць барацьбу з карупцыяй, забясьпечыць барацьбу з адмываньнем грошай, прыняць антыалігархічны закон, прыняць закон аб мэдыя і зьмяніць заканадаўства аб нацыянальных меншасьцях. Калі гэтыя патрабаваньні ня будуць выкананыя, то Ўкраіна можа страціць статус кандыдата.

У лютым 2023 году ў Кіеве адбылося супольнае пасяджэньне Эўрапейскай камісіі з урадам Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG