Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія адрэагавала на прапагандысцкае фота свайго дыплямата ў Мінабароны Беларусі


Іржы Карэш і прадстаўнік Мінабароны Беларусі
Іржы Карэш і прадстаўнік Мінабароны Беларусі

Чэскія ўлады адрэагавалі на фотаздымак і подпіс да яго з сустрэчы з удзелам ваеннага аташэ Чэхіі Іржы Карэша ў Міністэрстве абароны Беларусі. Пра здарэньне піша партал Seznam.cz

Візыт чэскага дыплямата ў Мінабароны Беларусі адбыўся з нагоды ўзгадненьня яго працы ў Менску ў чэскай амбасадзе. Гэта была ўрачыстая сустрэча, як паведамляе СМІ. Аднак беларускае міністэрства піша пра «двухбаковае супрацоўніцтва» у подпісе.

«На фоне ваеннага канфлікту ва Украіне, у якім Менск аказвае саюзьніцкую падтрымку Маскве ў яе крывавым паходзе, а Прага, у сваю чаргу, Кіеву ў абароне краіны, гэта нават супярэчыць сучаснай геапалітычнай матэматыцы». — канстатуе выданьне.

Паводле інфармацыі МЗС, чэская дыпляматыя падтрымлівае толькі неабходныя працоўныя кантакты зь беларускім рэжымам. Прэс-сакратар МЗС Дэніэл Дрэйк прызнаў, што беларускія ўлады, аднак, па-свойму ставяцца да такіх дзеяньняў.

«Прапаганда здольная злоўжываць кожным кантактам і маніпуляваць ім. Але мы не павінны рыхтавацца да магчымасьці камунікацыі — хоць і трэба думаць пра іх дабаўленую вартасьць», — сказаў Дрэйк для Seznam.

У ангельскім апісаньні допісу ў сетцы Х у профілі Валерыя Равенкі, начальніка ўпраўленьня міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі, напісана, што прадстаўнікі Чэхіі і Беларусі «абмеркавалі тэмы двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва і кантроль над узбраеньнямі».

«У нас ёсьць амбасада ў Менску, і пакуль прысутнасьць для нас мае сэнс. Што не азначае згоды зь беларускай палітыкай», — сказаў Seznam кіраўнік дэпартамэнта камунікацыі міністэрства Давід Ярэш. Наконт апублікаваных здымкаў і беларускіх камэнтароў ён сказаў: «Гэта беларуская інтэрпрэтацыя супрацоўніцтва. Гаворка ішла пра ўручэньне дакумэнтаў аб акрэдытацыі новаму ўпаўнаважанаму, што зьяўляецца стандартнай працэдурай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG