Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Большасьць беларусаў маюць магчымасьць вярнуцца». Улады Літвы не плянуюць мяняць працэдуры выдачы беларусам пашпартоў іншаземца


Як можна зразумець з тлумачэньняў кіраўніцы Дэпартамэнту міграцыі, пакуль у Літве не зьбіраюцца ўносіць зьмены ў парадак выдачы дакумэнтаў грамадзянам Беларусі ў сувязі з новым указам Лукашэнкі.

У Дэпартамэнце міграцыі пры МУС Літвы яго кіраўніца Эвеліна Гудзінскайце паведаміла «Белсату», што, каб атрымаць пашпарт ншаземца, неабходна патлумачыць, чаму грамадзянін ня можа аформіць пашпарт у Беларусі.

«Мы ведаем, што цяпер беларусы мусяць вяртацца ў Беларусь, каб прадоўжыць дакумэнты. Аднак бальшыня беларусаў, якія тут жывуць і працуюць, маюць магчымасьць вярнуцца, і яны гэта вельмі часта робяць», — адзначыла Гудзінскайце.

Тым, хто ня мае магчымасьці паехаць у Беларусь па новы пашпарт, Літва выдае адмысловыя пашпарты для падарожжаў.

«Мы асобна разглядаем кожны выпадак беларусаў, якія асьцерагаюцца перасьледу і ня могуць ехаць у Беларусь. Калі сапраўды з аб’ектыўных прычынаў беларус ня можа вярнуцца на радзіму, мы выдаём пашпарт іншаземца», — сказала кіраўніца Дэпартамэнту міграцыі.

Яна нагадала, што пашпарт іншаземца могуць аформіць уладальнікі часовага або сталага ДНЖ.

«Мы ў Літве маем усе працэдуры, і мы гатовыя да тых выпадкаў, як цяпер, калі людзям спатрэбяцца пашпарты для падарожжаў і яны ня могуць атрымаць беларускі пашпарт, у іх будзе магчымасьць аформіць пашпарт замежніка ў Літве», — падсумавала Эвеліна Гудзінскайце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG