Служба бясьпецы нарвэскай паліцыі (PST) раскрыла некалькі расейскіх агентаў, але дакладную іх колькасьць не называлі.
1 траўня спаўняецца 20 гадоў ад часу, калі 10 новых краінаў, у тым ліку суседзі Беларусі, далучыліся да Эўрапейскага Зьвязу. Як можна параўнаць іх шлях са шляхам Беларусі за гэты час?
Толькі за пэрыяд 26–28 красавіка на мяжы зь Беларусьсю польскія памежнікі перадухілілі 458 спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы з Польшчай.
Акруговы суд у Познані 29 красавіка вынес прысуд па справе двух беларускіх грамадзян, якіх абвінавачвалі ў шпіёнскай дзейнасьці. Андрэя Р. асудзілі на 3 гады зьняволеньня, а Дзьмітрыя Н. апраўдалі, паведамляе WNP.pl.
Каардынатарам сэрыі выбухаў і атручваньняў у Эўропе, арганізаваных расейскай вайсковай выведкай, была сямейная пара шпіёнаў-нелегалаў. Пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні The Insider.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксей Ганчарэнка паведаміў, што забітыя былі ўкраінскімі вайскоўцамі, якія праходзілі рэабілітацыю ў Нямеччыне.
Літоўскія ўлады адрэагавалі на заяву кіраўніка Івана Тэртэля на «Ўсебеларускім народным сходзе» пра тое, што Літва нібыта рыхтавала атаку дронамі па аб'ектах у Менску.
Журналістка знаходзіцца ў СІЗА ў Казані зь сярэдзіны кастрычніка 2023 году.
Пра новыя прапановы паведамілі інфармаваныя крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі.
У інтэрвію выданьню Fakt прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што неаднаразова гаварыў аб гатоўнасьці разьмясьціць ядзерную зброю ў краіне ў рамках праграмы NATO Nuclear Sharing.
Беларускія пэнсіянэры, якія ўцяклі ад перасьледу за мяжу, сутыкаюцца ў эміграцыі з істотнымі праблемамі. Адна зь іх зьвязана з пэнсіяй.
Што адбываецца з Эўразьвязам, ці можна гаварыць, што ён у крызісе? Што могуць прынесьці выбары ў Эўрапейскі парлямэнт на пачатку чэрвеня? Ці ёсьць у Эўразьвязе палітыкі, якія бачаць далучэньне Беларусі ў нейкай агляднай будучыні пажаданым і рэалістычным?
19 красавіка ў Беластоку распачаў працу 11-ы кніжны кірмаш і літаратурны фэстываль «На памежжы». На ім прадстаўлены і беларускія кнігі.
Ва Ўкраіне сьцьвярджаюць, што затрыманы па ўласнай ініцыятыве ўступіў у кантакт з прадстаўнікамі камандаваньня Ўзброеных сіл Расеі, каб працаваць на карысьць расейскай вайсковай выведкі.
Амаль тры гады таму беларусы стварылі ў Польшчы аматарскую футбольную каманду. Адзін зь яе ўдзельнікаў расказаў Свабодзе пра «Белых зуброў» у шэрай форме, галоўнага суперніка з Украіны і як зь перадапошняга месца хлопцы сталі чэмпіёнамі ў вышэйшай лізе.
Толькі за 7 дзён красавіка Беларусь увезла 2191 тону гэтай садавіны з Польшчы. Чаму Беларусь ня можа вырасьціць свае яблыкі? Разьбіраемся.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што сытуацыя ва Ўкраіне вельмі складаная і заходнім саюзьнікам неабходна як мага хутчэй вырашыць праблемы з пастаўкамі боепрыпасаў.
Урад Бэльгіі распачне расьсьледаваньне магчымых спробаў Расеі ўмяшацца ў маючыя адбыцца выбары ў Эўрапарлямэнт, заявіў прэм’ер-міністар Александэр Дэ Кро на прэс-канфэрэнцыі 12 красавіка.
Пікеты ў памяць памерлага Аляксандра Кулініча, які быў абвінавачаны паводле «палітычнага» артыкулу, прайшлі ў Польшчы і Бэльгіі, паведамляе «Вясна».
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што Эўропа ўваходзіць у «перадваенную эру». Аляксандар Лукашэнка кажа, што Беларусь рыхтуецца да вайны. А прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык прагназуе «бліцкрыг на Вільню».
Прэм’ер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца сказаў у Браціславе, што яго краіна зычыць Ўкраіне найхутчэйшага сяброўства ў Эўрапейскім зьвязе.
Эўрапарлямэнт у чацьвер адмовіўся прымаць рашэньне па фінансаваньні Рады ЭЗ празь няздольнасьць краін Эўразьвязу забясьпечыць Украіну дадатковымі сыстэмамі Patriot.
Ці баяцца ў Літве нападу зь Беларусі і ці лічаць пагрозай беларусаў, якія прыехалі ў краіну? Ці можна нешта зрабіць, каб паміж дзьвюма краінамі не зьявілася «жалезная заслона»?
Украіна павінна атрымаць перамогу ў вайне з Расеяй, а заходнія саюзьнікі павінны прыкласьці больш намаганьняў для таго, каб забясьпечыць паражэньне Расеі.
Амаль палова жыхароў краінаў ЭЗ станоўча ставяцца да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, але ў розных краінах-чальцах ацэнкі моцна адрозьніваюцца.
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян у часе свайго візыту ў Брусэль (Бэльгія) правёў сустрэчы з кіраўніцтвам Эўразьвязу, а таксама трохбаковую сустрэчу з удзелам прэзыдэнткі Эўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен і дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам.
Палітыкі некалькіх эўрапейскіх краін Эўразьвязу ў апошнія дні заявілі аб пагрозе пашырэньня ўплыву расейскіх спэцслужбаў у Эўразьвязе.
Міністар па справах сям’і зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія Жазэфінэ Паўль і міністар юстыцыі зямлі Саксонія Каця Маер стануць першай гомасэксуальнай парай сярод міністраў у ФРГ.
Яшчэ больш павялічылася колькасьць грамадзян, якія паходзяць з Азіі і працуюць у Літве кіроўцамі ці будаўнікамі.
Ініцыятыўная група бацькоў дамагаецца большага: адкрыцьця прынамсі трох пачатковых клясаў па-беларуску.
Грамадзяніна Беларусі затрымалі 28 сакавіка за перавозку асоб, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу.
Новаўвядзеньні выклікалі спрэчкі ў нямецкім грамадзтве.
У канцы сьнежня 2023 году Рада Эўразьвязу часткова прыняла Баўгарыю і Румынію ў Шэнгенскую зону. У сакавіку 2024 году на паветраных і марскіх межах дзьвюх краін з краінамі Шэнгенскага пагадненьня скасавалі памежны кантроль.
З 31 сакавіка ў абедзьвюх краінах будуць дзейнічаць шэнгенскія правілы, а кантроль на ўнутраных паветраных і марскіх межах будзе скасаваны. Рада Эўропы яшчэ ня вызначылася з датай скасаваньня наземнага кантролю на мяжы.
Адпаведны закон падпісаў 28 сакавіка прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Расказваем пра пахавальны дом у Польшчы, дзе жанчыны абслугоўваюць цырымонію і выносяць труну зь нябожчыкам. Фірма «Mój anioł» ладзіла і пахаваньне беларускі Лізаветы, якая трагічна памерла сёлета ў Варшаве.
Пашырыць практыку выдачы віз грамадзянам Беларусі заклікала Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы зь міністрам у эўрапейскіх справах Чэхіі Марцінам Дворжакам.
З Латвіі перасталі пускаць у Беларусь аўта на транзытах з аб’ёмам рухавіка ад 1,9 літра і больш, а таксама даражэйшыя за 50 тысяч эўра. Раней такія абмежаваньні зафіксавалі ў Польшчы.
Падчас свайго афіцыйнага візыту ў Прагу дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Чэхіі і абмеркавала сытуацыю з палітвязьнямі, жорсткія ўмовы ў турмах, а таксама варыянты шматбаковага ціску на рэжым.
Да Дня Волі прадстаўнікі партый і грамадзкіх арганізацый узялі ўдзел у круглым стале, дзе абмеркавалі выклікі, якія стаяць перад беларусамі.
Сярод гасьцей прысутнічаў міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі, якому Сьвятлана Ціханоўская ўручыла Крыж добрасуседзтва.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа прызначыў новага міністра абароны. Ім стаў Лаўрынас Кашчунас.
З 23 сакавіка на адзіным дзейным памежным пераходзе з Польшчай пачала дзейнічаць новая забарона на вываз транзытам у Беларусь аўтамабіляў з рабочым аб'ёмам рухавіка 1,9 л і вышэйшым, нават калі яны едуць транзытам, піша Office Life.
Яго ўсталявалі на Старамесцкай плошчы ў самым цэнтры чэскай сталіцы. Менавіта ў Празе ў 1517 годзе была выдадзена першая друкаваная кніга на старабеларускай мове.
Польшча ўзмоцніць прысутнасьць войскаў на ўсходзе краіны ў памежных зь Беларусьсю і Расеяй, а таксама Літвой і Ўкраінай раёнах, заявіў міністар абароны краіны Ўладзіслаў Касіняк-Камыш.
Раней Прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урсуля фонд дэр Ляен заявіла, што абмежаваньні зьменшаць рызыкі для эўрапейскага рынку і фэрмэраў.
Эўрапейская камісія неўзабаве ўвядзе мыта на пастаўкі збожжа зь Беларусі і Расеі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу. Ужо некалькі месяцаў фэрмэры ў ЭЗ пратэстуюць супраць паставак збожжа з Украіны, якое, на іх думку, заніжае цэны на рынку.
21 сакавіка ў Варшаве каля амбасады Сэрбіі адбыўся пікет беларускіх дэмакратычных актывістаў, якія патрабавалі, каб сэрбскія ўлады вызвалілі беларускага рэжысэра і палітычнага актывіста Андрэя Гнёта.
Асноўныя кірункі перакіданьня мігрантаў не зьмяніліся.
Загрузіць яшчэ