Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Чэхіі Пэтрам Паўлам


Сьвятлана Ціханоўская з Пэтрам Паўлам, Прага, Чэхія. 26 сакавіка, 2024 году
Сьвятлана Ціханоўская з Пэтрам Паўлам, Прага, Чэхія. 26 сакавіка, 2024 году

Падчас свайго афіцыйнага візыту ў Прагу дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Чэхіі і абмеркавала сытуацыю з палітвязьнямі, жорсткія ўмовы ў турмах, а таксама варыянты шматбаковага ціску на рэжым.

Сьвятлана Ціханоўская 26 сакавіка ў Празе сустрэлася з прэзыдэнтам Чэхіі Пэтрам Паўлам, Міністрам замежных справаў Янам Ліпаўскім, прэзыдэнтам чэскага Сэнату Мілашам Выстырчылам і сьпікеркай Парлямэнту Маркетай Пекаравай Адамавай.

Падчас размовы зь лідэрам Чэхіі беларуская палітык актуалізавала шэраг важных пытаньняў. У прыватнасці, абмяркоўвалася сытуацыя з палітвязьнямі, жорсткія ўмовы ў турмах, а таксама варыянты шматбаковага ціску на рэжым.

Сьвятлана Ціханоўская і Пэтар Павэл
Сьвятлана Ціханоўская і Пэтар Павэл

Акрамя таго, ключавой тэмай дыялёгу стала выцягваньне Беларусі з вайны. Асобна Сьвятлана Ціханоўская ўзьняла пытаньне эўрапейскага выбару Беларусі і заклікала прэзыдэнта Чэхіі падтрымаць гэтую ініцыятыву. Напрыканцы сустрэчы беларуская лідэрка ўручыла Пэтру Паўлу Крыж добрасуседзтва.

Пасьля сустрэчы Ціханоўская адзначыла:

«Я ўдзячная Чэхіі і чэскаму прэзыдэнту за цьвёрдую пазыцыю — за падтрымку Ўкраіны і свабоднай Беларусі. Самае важнае, што я хацела данесьці: нельга адкладваць Беларусь на пасьля і пакідаць яе Пуціну як суцяшальны прыз. Вырашэньне крызісу ў рэгіёне павінна быць комплексным і ўключаць у сябе Беларусь. Дэмакратычныя зьмены ў нашай краіне — унёсак у бясьпеку Ўкраіны і ўсёй Эўропы»

Міністра замежных справаў Чэхіі лідэрка заклікала разглядзець шляхі вырашэньня візавага бану. У прыватнасьці: зрабіць выключэньні для спэцыяльных групаў, у тым ліку для студэнтаў і сваякоў беларусаў Чэхіі.

Разам са старшынём Сэнату Ціханоўская ўсклала кветкі да магілаў лідараў Беларускай Народнай Рэспублікі, а пасьля заканчэньня цырымоніі абмеркавала з чэскімі калегамі больш шырокае прызнаньне і ўзмацненьне легітымнасьці Аб’яднанага Пераходнага Кабінэту.

Cьвятлана Ціханоўская і Мілаш Выстырчыл
Cьвятлана Ціханоўская і Мілаш Выстырчыл

Са сьпікеркай парлямэнта Ціханоўская абмеркавала кампанію падтрымкі палітвязьняў. Важна адзначыць: рыхтуецца канфэрэнцыя, якую правядзе Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэскай Рэспубліцы і чэскімі патронамі канфэрэнцыі. Яна будзе прысьвечана беларускім палітзьняволеным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG