Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія і Баўгарыя афіцыйна ўвайшлі ў Шэнгенскую зону


Румынскі шэнгенскі пашпарт
Румынскі шэнгенскі пашпарт

З 31 сакавіка ў абедзьвюх краінах будуць дзейнічаць шэнгенскія правілы, а кантроль на ўнутраных паветраных і марскіх межах будзе скасаваны. Рада Эўропы яшчэ ня вызначылася з датай скасаваньня наземнага кантролю на мяжы.

Рашэньне пра далучэньне Румыніі і Баўгарыі да Шэнгенскай зоны прынялі ў сьнежні 2023 году.

Старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен адзначыла, што далучэньне дзьвюх краін да «шэнгенскай сям'і» зьяўляецца «важным днём».

«Я вітаю скасаваньне праверак на ўнутраных паветраных і марскіх межах. Гэта вялікі посьпех для абедзьвюх краін. І гістарычны момант для Шэнгенскай зоны — самай вялікай прасторы свабоднага перамяшчэньня ў сьвеце. Разам мы будуем мацнейшую, больш аб’яднаную Эўропу для ўсіх нашых грамадзян», — дадала яна.

Эўракамісія дадала, што са сьнежня мінулага году абедзьве дзяржавы прынялі ўсе неабходныя захады для забесьпячэньня прымяненьня правілаў Шэнгену з 31 сакавіка. Акрамя таго, ініцыятыва рэгіянальнага паліцэйскага супрацоўніцтва была створана ўздоўж заходнебалканскага і ўсходнеміжземнаморскага маршрутаў, у прыватнасьці паміж Баўгарыяй, Румыніяй, Аўстрыяй, Грэцыяй, Вугоршчынай і Славаччынай. Гэта дасьць магчымасьць сумесна і стабільна вырашаць шэраг задач, у тым ліку трансгранічнай злачыннасьці, піша Deutsche Welle.

Праверку на сухапутных межах дзьве дзяржавы плянуюць скасаваць ужо сёлета. Праца вядзецца сумесна з Радай Эўразьязу.

З 31 сакавіка шэнгенскія візы беларусам пачне выдаваць Румынія, з 1 красавіка — Баўгарыя, паведамілі раней амбасады гэтых краінаў у Менску.

  • У 2007 годзе Баўгарыя і Румынія сталі чальцамі Эўразьвязу. Эўракамісія аб'явіла пра гатоўнасьць інтэграваць дзяржавы ў Шэнгенскую зону яшчэ ў 2011 годзе, але некаторыя краіны ЭЗ на працягу 12 гадоў блякавалі гэтае рашэньне, указваючы на праблемы з карупцыяй і няздольнасьць Баўгарыі і Румыніі забясьпечыць ахову межаў.
  • Цяпер у Шэнгенскай зоне 27 краін, што дазваляе 400 мільёнам чалавек свабодна перамяшчацца паміж імі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG